Аб тым, што ў парку будуць садзіць новыя дрэвы, даведаўся ад Галіны Белабокай, сяброўкі Наталлі Канюк, якая вельмі хацела аднавіць часткова калекцыю дрэў, якія раслі тут у XVIII стагоддзі і пачала гэтым займацца гадоў з 10 таму. З абодвумя жанчынамі краязнаўкамі пазнаёміўся калісьці ў корпусе БТФ падчас прыезду ў Гродна Аляксандра Лідэрса – праўнука дырэктара рэальнага вучылішча, якое першапачаткова месцілася ў будынку, у якім зараз займаюцца біятэхнолагі.
Добра памятаю, як Наталля Рыгораўна праводзіла экскурсію і знаёміла з тымі дрэвамі, якія былі нядаўна пасаджаны, вяла кнігу, у якую запісвала тых людзей, якія прывезлі і падаравалі для батанічнага саду якую небудзь расліну. Аўтар пачаў удзельнічаць у новых пасадках дрэў ужо тады, калі Наталлі не стала. Ёсць група энтузіястаў, якія супрацоўнічаюць з Зелянбудам, ад якога пасадкамі кіруе ландшафтны дызайнер Таццяна Пашкевіч.
У першы год я прыняў удзел у пасадцы нейкай акацыі, у наступным ужо разам з куратарскай групай мы пасадзілі рэдкі від івы, у мінулым годзе быў клён. Дарэчы, як і папярэднія дрэвы, ён добра прыняўся і разам з тым клёнам мы зрабілі калектыўны здымак са студэнтамі факультэта ветэрынарнай медыцыны.
У гэты раз запрасіў перад самым адыходам з корпуса студэнта маёй куратарскай групы Цімафея Бышэвіча і першакурсніка Данііла Сердзюкова. На адпрацоўкі па заалогіі ішлі студэнты, якія таксама паабяцалі да 15.00 прыйсці ў парк. Праўда, з іх ўсіх адпусцілі толькі двух чалавек, якія паўдзельнічалі ў пасадцы бярозы павіслай “Юнгі”. Па дарозе мы спаткалі гарадзенскага гіда Міхаіла Нарынкевіча разам з алімпійскай чэмпіёнкай, якія не адмовіліся ўвайсці ў склад нашай брыгады.
Умовы для пасадкі дрэў на тэрыторыі парку не вельмі. Кожны раз пасля верхняга гарызонту ідзе невялікі слой глею, пад якім адкопваюцца нейкія цагліны, бетон. Магчыма таму, папярэдняе дрэва на месцы, якое вызначылі для пасадкі бярозы загінула і трэба было прыбраць яго корань. Студэнты з ім справіліся, але чаранок адной лапаты зламаўся. Былы студэнт нашага ўніверсітэта, які працуе ў Зелянбудзе сказаў, што карэнні дрэва праб’юць цагліны.
Пасля пасадкі свайго дрэва з Цімафеем пайшлі паглядзець, што робяць карэспандэнты сродкаў масавай інфармацыі. Адразу за тэатрам яны займаліся пасадкай іваў. Там таксама было нешта з глебай. Налітая ў лункі вада так і стаяла. Такім чынам, у дзень аховы навакольнага асяроддзя ў парку Жылібера ў трох месцах з’явіліся свежыя пасадкі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/fwm/news/5439-studenty-fvm-prynyal-dzel-pasadkakh-novykh-dre-u-parku-zhyl-bera#sigProIdf271b4685d