Гродненский государственный аграрный университет

 

Шаноўныя сябры!

Наш універсітэт – шматпрофільны вучэбна-навуковы цэнтр у Заходнім рэгіёне Рэспублікі Беларусь, які рыхтуе спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для аграпрамысловага комплексу краіны.

За час свайго існавання ўніверсітэт аказаў вялікі пазітыўны ўплыў на развіццё адукацыі, навукі і культуры рэгіёна, яго сацыяльна-эканамічны стан. У тым, што Гродзеншчына ўжо многія гады з’яўляецца прызнаным лідарам у сферы сельскагаспадарчай вытворчасці, ёсць заслуга і вучоных нашага ўніверсітэта. Тут створаны ўсе ўмовы для раскрыцця творчага патэнцыялу і прыродных дараванняў асобы. Мы запрашаем да сябе моладзь, якая жадае атрымаць глыбокія веды і высокую прафесійную падрыхтоўку. У нас ёсць унікальная магчымасць супрацоўніцтва са шматлікімі айчыннымі і замежнымі навуковымі цэнтрамі.

Вялікія дасягненні нашых студэнтаў у спорце, мастацкай самадзейнасці, аглядах-конкурсах прафесійнага майстэрства, актыўны ўдзел у агульнагарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах пацвярджаюць высокі статус ВНУ і яе высакародную місію на ніве адукацыі, навукі, культуры, духоўна-маральнага станаўлення асобы.

Рэктар універсітэта

Рэктар універсітэта, Пяшко Валянцін Валянцінавіч

Універсітэт сёння

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт» з’яўляецца буйным адукацыйным і навуковым цэнтрам Заходняга рэгіёна Беларусі. ВНУ была створана ў 1951 годзе. За 65 гадоў тут падрыхтавана больш за 30 тысяч спецыялістаў, прайшлі перападрыхтоўку і павысілі кваліфікацыю каля 50 тысяч кіраўнікоў і спецыялістаў АПК.

Ва ўніверсітэце распрацавана і ўкаранёна сістэма менеджменту якасці ў нацыянальнай сістэме СТБ ISO 9001-2009 і нямецкай DIN EN ISO 9001-2008.

Універсітэт вядзе падрыхтоўку на 6 факультэтах па 11 спецыяльнасцях сельскагаспадарчага, інжынерна-тэхналагічнага і эканамічнага профіляў. Выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя метады і тэхналогіі навучання, вядзецца сумесная адукацыйная і навукова-даследчая дзейнасць са спецыялістамі краін блізкага і далёкага замежжа, дзе вучоныя і студэнты нашага ўніверсітэта маюць унікальную магчымасць абмену вопытам і навуковай інфармацыяй. Геаграфія ВНУ і навуковых цэнтраў, з якімі ўніверсітэт падтрымлівае сувязі, даволі шырокая: Англія, Галандыя, Германія, Літва, Польшча, Расія, Украіна, Фінляндыя, Швейцарыя і інш.

Ва ўніверсітэце працуе больш за 340 выкладчыкаў. Больш за 50% з іх маюць вучоную ступень доктара або кандыдата навук. У нас вучыцца каля 8000 студэнтаў. Створаны магчымасці для бесперапыннага навучання, атрымання паралельна другой вышэйшай адукацыі. Для падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі функцыянуе магістратура, аспірантура і дактарантура. Паспяхова працуе Савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Прыярытэтным напрамкам выхаваўчай і ідэалагічнай працы ўніверсітэта з’яўляецца фарміраванне ў студэнцкай моладзі грамадзянскай сталасці, сацыяльнага аптымізму, умення разважліва і аб’ектыўна даваць ацэнку навакольнай рэчаіснасці, што дазваляе кожнаму маладому чалавеку адчуваць сябе сацыяльна, маральна, палітычна і юрыдычна абароненым, свядома выконваць грамадзянскія абавязкі, захоўваць законы Рэспублікі Беларусь.

Сертификаты соответствия СМК

Русский Беларускі English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Рэспубліка Беларусь
    230008 г. Гродна, вул. Церашковай, 28
  • Тэлефон/Факс: +375 (152) 62-36-30
  • ggau@ggau.by
Мы используем cookies
Сайт использует файлы cookies. Оставаясь на этом сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies.