Толькі напярэдадні зрабіў здымак сваёй куратарскай групы каля галоўнага корпуса, дзе яны прыбіралі мінулагоднія галінкі і лісты, каб ужо ў дзень адчыненых дзвярэй быў парадак пад вокнамі ўніверсітэта. І вось куратарская гадзіна… Некалькі чалавек адсутнічаюць, бо ўдзельнічаюць у КВН.
Хуценька збіраемся і ідзём у парк Жылібера. Некалькі гадоў назад гродзенская краязнаўка Наталля Канюк загарэлася жаданнем аднавіць у парку відавы склад раслін, якія былі ў ім у 18 стагоддзі і яна паспела некалькі дрэваў у парку пасадзіць. Склала спіс, якія варта пасадзіць у першую чаргу. Два гады як Наталлі Грыгораўны няма з намі. У мінулым годзе я ўдзельнічаў ў пасадцы нейкага віду акацыі і калі праходзім побач з невялікім дрэўцам у парку з унучкай, заўсёды нагадваю, што гэтае дрэўца і я садзіў.
На месцы былі ўжо школьнікі другой школы, нам дастаўся саджанец нейкага віду івы. Так што зараз студэнты ветфака могуць ганарыцца, што ў парку расце дрэўца, пасаджанае студэнтамі першага курса факультэта. З лапатаю быў Кірыл Острыкаў. Я ўжо планую захапіць з сабою па дарозе на працу бутэльку вады, каб паліць нашу іву, бо здаецца гэта водалюбівая культура.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/3463-studenty-fvm-na-adna-lenni-parku-zhylibera#sigProId0d5ac1c282
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии