|
Насустрач юбілею універсітэта |
|
|
|
Written by Таранда Н.И.
|
|
Friday, 11 June 2010 14:08 |
|
There are no translations available.
 У наступным, 2011 годзе, магчыма, у маі месяцы, Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт адзначыць свае 60-я ўгодкі. Мы спадзяёмся, што да гэтага часу будзе падрыхтавана юбілейнае выданне кнігі аб універсітэце. Цяжка за адзін год адшукаць нашых выпускнікоў, якія ўсё сваё жыццё прысвяцілі працы па атрыманай спецыяльнасці і дасягнулі значных поспехаў ў развіцці сельскай гаспадаркі, маюць дзяржаўныя ўзнагароды. Таму, аргкамітэт па імпрэзе юбілею звяртаецца да сваіх выхаванцаў, ці іх нашчадкаў з просьбай адгукнуцца, паведаміць пра сябе, даслаць нейкія матэрыялы, фотаздымкі… Вы можаце патэлефанаваць на мой мабільны тэлефон (+375 29 5886330 – МТС) ці напісаць на е-mail:
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it
Спадзяёмся на супрацоўніцтва! |
|
Спатканне прадстаўнікоў фірмы “Байер” у Гародні |
|
|
|
Written by Таранда Н.И.
|
|
Monday, 26 July 2010 08:48 |
|
There are no translations available.
Фатаграфаваліся на фоне кветак, што растуць каля гарвыканкама
Для падвядзення вынікаў дзейнасці за папярэдні паўгадавы перыяд і правядзення семінару на гэты раз кіраўніцтва прадстаўніцтваў нямецкай фірмы “Байер” у краінах СНД (Україна, Беларусь, Азербайджан) сабралася ў Гродна. Гэта горад аднаго з актыўных спецыялістаў фірмы па развіццю, супрацоўніка кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі ГДАУ Мікалая Аляксеевіча Кузняцова. Паселены госці былі ў адным з прэстыжных месцаў горада, якім з’яўляецца Кронан Парк Гатэль у “Пышках”.
|
|
Read more...
|
|
Рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы |
|
|
|
Written by Таранда Н.И.
|
|
Monday, 26 July 2010 07:58 |
|
There are no translations available.
Гэта быў канец бітвы
Моцнасці майго фотаапарата аказалася недастаткова для таго, каб адлюстраваць нармалёва ўвесь ход бітвы, і таму прыходзіцца запазычыць для азнаямлення наведвальнікаў сайта ГДАУ добрыя здымкі на сайце http://padarozhnik.com. З мінулага майго наведвання поля бітвы пад Грунвальдам у 1990 годзе не захавалася ніякіх успамінаў аб рыцарах, якія маглі аказацца на свяце. Затое на гэты раз іх было шмат з краін, харугвы якіх 600 гадоў таму прынялі ўдзел у рашаючай бітве з крыжакамі.
|
|
Read more...
|
|
Пагоня на Грунвальд у сувязі з 600-мі ўгодкамі |
|
|
|
Written by Таранда Н.И.
|
|
Monday, 26 July 2010 08:36 |
|
There are no translations available.
Роўна 20 гадоў таму ў Гарадку на Беласточчыне у сярэдзіне ліпеня адбыўся першы фестываль беларускай рок-музыкі пад назвай “Басовішча’90”. Гарадзенцы, запоўніўшы цэлы “Ікарус” адправіліся туды. Даставіў жа ён тады для мяне клопатаў, бо калектыўных паездак такіх за мяжу было не так і шмат. Таму трэба было аформіць для вялікага калектыву візы, напісаць ліст да памежнікаў, каб нас прапусцілі. З нашых сельгаснікаў, акрамя мяне, ездзілі Міхась Амялішка – выкладчык фізікі, ды Юсуф Крыніцкі – былы студэнт зоаінжынернага факультэту, пазней застрэлены бандытамі ў магазіне “Маскоўскі” на вуліцы Ажэшкі (меў надта вялікія грошы, як адзін з актывістаў татарскай суполкі).
|
|
Read more...
|
|
Навукова-метадычны ўзровень правядзення палявых і вытворчых вопытаў ў ГДАУ прызнаны высокім |
|
|
|
Written by Таранда Н.И.
|
|
Thursday, 08 July 2010 08:07 |
|
There are no translations available.
Канстанцін Каляда сустракае гасцей на ўскрайку сваіх доследных дзялянак: злева направа Аляксандр Субоцін – загадчык навуковага аддзела УА “ВДАВМ”, Андрэй Шэршнёў – заг.сектару навукі ГУ адукацыі, навукі і кадраў МСГ і Х РБ, Таіса Серая – старшыня камісіі, Аляксандр Маскалёў в.н.с. НВЦ па жывёлагадоўлі
6 ліпеня камісія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ праверыла правільнасць правядзення навуковых вопытаў ў ГДАУ. Праца камісіі пачалася з канферэнцзалы, у які былі запрошаны вядучыя навукоўцы універсітэта, якія амаль усе мелі навуковую ступень доктара навук і званне прафесар - Канстанцін Каляда, Віктар Малашка, Леанід Галубец, Людміла Танана… Кіраваў гэтай сустрэчай прарэктар па навуковай працы універсітэта Сяргей Тарасенка. Кожны з прысутных коратка расказаў аб даследаваннях, якія праводзяцца пад яго кіраўніцтвам і іх значэнні для развіцця эканамічнага патэнцыялу краіны. Больш падрабязная размова павінна была весціся ўжо на месцы, куды члены камісіі і адправіліся на аўтобусе. Першымі на шляху аказаліся селекцыйныя дзялянкі прафесара-генэтыка Канстанціна Уладзіміравіча Каляды. На дзялянках працавалі як аспіранты, так і дыпломнікі. Працы шмат, бо многія работы выконваюцца ўручную.Таму універсітэты маюць перавагу перад навуковымі інстытутамі, дзе для такой карпатлівай працы не дастае рук. Гэтая зіма, правяла добры селецыйны адбор азімых культур. Адразу бачна, з якімі гатункамі збожжавых можна працягваць працу, а з якімі не варта. Створаны селекцыянерамі нашага універсітэта патэнцыял ураджайнасці гатункаў азімай пшаніцы дае магчымасць гаспадаркам, якія імі карыстаюцца, атрымаць вялікі ураджай. Нават на фоне 32 балаў раллі, на якой вырошчваецца Ядвіся, бачна, што ураджайнасць у гэтым годзе будзе большай за 80 ц/га.
|
|
Read more...
|
|
Высокія госці з Варшавы наведалі наш універсітэт |
|
|
|
Written by Таранда Н.И.
|
|
Wednesday, 07 July 2010 15:42 |
|
There are no translations available.
На фотаздымку каля галоўнага корпуса злева стаіць дэкан біятэхналагічнага факультэта ГДАУ Яўген Добрук, Ганна Маціеўская, Ян Немец - прарэктар па навуковай працы SGGW, Веслаў Бяляўскі – прарэктар па развіццю SGGW, Уладзіслаў Скаржынскі – глава адміністрацыі рэктара, Ядвіга Шыманска, рэктар ГДАУ - Вітольд Песціс, Казімір Банасік – паўнамоцнік рэктара SGGW па міжнароднай кааперацыі, рэктар SGGW – Алойзы Шыманскі, …, Веслава Рыгальска – жонка Мечыслава Рыгальскага загадчыка аддзела міжнароднай кааперацыі, які стаіць справа
5 ліпеня кіраўніцтва Варшаўскага аграрнага універсітэта наведала ГДАУ у рамках далейшага развіцця нашага ўсебаковага супрацоўніцтва, якое развіваецца ўжо шмат гадоў. Гэта ўжо другі прыезд новага рэктара SGGW Алойзы Шыманскага са сваёй адміністрацыяй у Гродна. Амаль адначасова з імі прыехалі і студэнткі SGGW, якія будуць праходзіць вытворчую практыку ў СВК “Верцялішкі-Прагрэс” Гродзенскага раёна. Як і ў мінулы раз, мне была даручана культурная частка іх побыту ў нашым горадзе. Яшчэ пры ўваходзе на другі паверх галоўнага корпусу мы павіталіся, бо былі добра знаёмы з кімсьці з мінулага іх прыезду, а з кімсьці і пасля маіх неаднаразовых наведванняў у складзе дэлегацый ГДАУ Варшавы. Адразу адбылося спатканне і размова гасцей з рэктарам – Вітольдам Казіміравічам Песцісам у яго пакоі. Перад парадным уваходам зрабілі здымак на ўспамін аб сустрэчы, пасля чаго госці размясціліся ў нашым інтэрнаце № 7. Нягледзячы на тое, што я называю яго інтэрнатам, умовамі госці засталіся задаволенымі.
|
|
Read more...
|
|
Выездное заседание актива первичной организации УО «ГГАУ» ГООО «Белая Русь» в спортивно-оздоровительном лагере в Поречье |
|
|
|
Written by Кислый В.В.
|
|
Tuesday, 06 July 2010 09:04 |
|
There are no translations available.
Фото на память
03 июля 2010 года в спортивно-оздоровительном лагере УО «ГГАУ» в Поречье прошло выездное заседание актива первичной организации УО «ГГАУ» ГООО «Белая Русь». Семь факультетов университета делегировали для участия в мероприятии своих активистов. Некоторые из них прибыли в Поречье со своими семьями.
|
|
Read more...
|
|
|