У гэтым годзе мне у трэці раз давялося папрысутнічаць падчас пасадкі дрэў на пляцоўцы, на якой калісці Наталля Канюк марыла аднавіць відавы склад дрэу, якія раслі ў батанічным саду ў ХVIII стагоддзі. Першыя дрэўцы яна саджала сама, заклікала жыхароў горада набываць рэдкія расліны і ахвяраваць іх для батанічнага саде на тэрыторыі сучаснага парку Жылібера.
Наталля Рыгораўна вельмі добра ведала гісторыю пабудовы нашага корпуса БТФ на вуліцы Акадэмічнай. Неяк яна праводзіла для мяне і Аляксандра Лідэрса - праўнука дырэктара рэальнага вучылішча, які пабудаваў корпус БТФ, экскурсію і хвалілася дрэўцамі, якія ўжо былі пасаджаны. Шкада, але яна пакінула гэты свет. І таму, справу яе працягваюць “Гродназелянбуд”, школьнікі, якія ўзялі шэфства над дрэўцамі, яе старыя знаёмыя.
Два гады таму я ўдзельнічаў ў пасадках, у мінулым годзе мы са студэнтамі другой групы ФВМ саджалі івы, у гэтым годзе ахвярадаўцамі выступілі Юры Солтан і Алена Панчышная з міжнароднага руху “Упрыгожым Радзіму садамі”. Юры набыў саджанцы чорнай бярозы, піхты і вастралістага клёну. Алене знаёмыя з Сібіры прыслалі тры саджанцы кедравай сасны.
За першыя два дрэўцы прыйшлося толькі патрымацца, іх сажалі работнікі “Гродназелянбуду”. І хаця вялікага аднаўлення батанічнага саду Жылібера не плануецца, ужо зараз у ім пасаджана больш за 70 новых відаў дрэў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5187-u-parku-zhylibera-z-yavilisya-novyya-vidy-dre#sigProId556054c8dc
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии