Ідэя аднаўлення разнастайнасці дрэў Старога гарадскога парку была выказана гарадзенскай краяведам Наталляй Канюк, якая і пачала іх высаджваць і нават весці кнігу тых, хто рэдкія пароды ахвяраваў для парку. Галоўная задача была каб аднавіць тыя дрэвы, якія Жылібер саджаў у 18 стагоддзі і з якіх ніводнае не дайшло да нашых часоў. Некалькі гадоў таму Наталлі не стала, але яе справу працягваюць некалькі краеведаў разам са спецыялістамі Гродзенскага Зелянбуду.
Мне давялося прысутнічаць на некалькіх экскурсіях Наталлі Рыгораўны па маленькім батанічным садзе, у якім было ўжо некалькі новых дрэўцаў. Адзін раз нават з праўнукам дырэктара Рэальнага вучылішча, у корпусе якога зараз размяшчаецца наш біятэхналагічны факультэт. Перажывала, што прапаў каштан, які выкарыстоўваецца ў ежу. Наталлі Канюк ўжо не было, а каштан аднавіў рост ад корня і зараз гэта ўжо вялікі куст, які дае плады. Сяброўка Наталлі Галіна Белабокая стала штогод запрашаць мяне на пасадку дрэў, у якіх прымаюць удзел звычайна школьнікі 8-ай і 2-гой школ. У першы год паўдзельнічаў у пасадцы акацыі, у 2018 годзе разам са студэнтамі маёй куратарскай групы ФВМ пасадзілі нейкі від івы. У 2019 годзе клён, а ў 2020 разам са студэнтамі розных курсаў ФВМ пасадзілі нейкі рэдкі від бярозы.
Карнявая сістэма ў нашай бярозы была не надта добрая, глеба была з рэшткамі нейкага збудавання і ў гэтым годзе я заўважыў, што тая бяроза засохла, як засохла і чорная бяроза, пасаджаная побач з піхтай у 2019 годзе. Якраз на месца той чорнай бярозы мы з Паўлам Міхалеўскім і Аняй Радзюк пасадзілі новую. Зямлю падрыхлілі глыбей, карнявая сістэма ў яе выглядае больш менш добрай, будзем спадзявацца, што прымецца і будзе расці.
Школьнікі і выкладчыкі 8-ай школы пасадзілі некалькі кустоў ядлоўцаў, а мы яшчэ дапамаглі пасадзіць два дрэўцы Паўлоўніі. Першы раз чую такую назву дрэва, якое, як аказалася расце хутчэй за ўсе іншыя дрэвы ў свеце. Я нешта сумняваюся, што яно перажыве зіму, бо і лісты і галлё зусім яшчэ зялёныя. Як кажа спецыяліст Зелянбуду Таццяна Пашкевіч, магчыма рост яго пачнецца на весну ад кораня. І калі ў каго, хто чытае гэты матэрыял, з’явіцца нейкая дзіўная расліна, ці магчымасць набыць яе, каб пасадзіць на тэрыторыі парку, звяртайцеся нават да мяне, бо маю каардынаты ўсіх, хто займаецца азеляненнем нашага горада.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/5841-23-verasnya-pry-dzele-studenta-agrarnaga-byli-pasadzhany-parku-zhylibera-nekalki-raslin#sigProId03bd7c8e48