Аб тым, што нашчадкі Уладзіміра Лідэрса - дырэктара рэальнага вучылішча, у будынку якога зараз знаходзіцца наш біятэхналагічны факультэт, прыязджалі паглядзець на фестываль нацыянальных культур у Гродна ў пачатку чэрвеня на сайце ГДАУ была інфармацыя. Жылі яны ў інтэрнаце па вуліцы Сацыялістычнай, нумар у якім быў прадстаўлены ім нашым універсітэтам.
3 чэрвеня планавалася экскурсія па гораду, якая пачыналася ад кірхі, што стаіць насупраць старога корпусу і якая была рэстаўраваная на год раней, чым пабудаваны корпус рэальнага вучылішча, якому ў наступным годзе споўніцца 100 гадоў. Спаткаліся разам і госці і гродзенскія краязнаўцы Наталля Канюк і Галіна Белабокая. Дзякуючы той сустрэчы я і сам даведаўся шмат новага. Па-першае, мы прысутнічалі на службе ў адзінай дзейнічаючай на тэрыторыі Беларусі лютэранскай царкве. Службы праводзіць Пастар Уладзімір Татарнікаў, які адначасова з’яўляецца Пастарам у Віцебску і Смаленску. Па-другое, пазнаёміліся з яе каштоўнасцямі і трэцяе, даведаліся, што Германія адшукала грошы, на якія будзе рэстаўраваная гэтая царква, пасля чаго цэнтр горада папоўніцца яшчэ адным каштоўным архітэктурным помнікам, які пакуль выглядае не надта прывабна, што было агучана і прадстаўніком з германскага пасольства ў Мінску.
Пасля службы мы падняліся на званіцу царквы, дзе пабачылі гадзіннікавы механізм, выраблены ў 1913 годзе ў Германіі. Яшчэ вышэй - звон, які быў адліты ў той жа час у Яраслаўлі. Але найбольшую каштоўнасць мае невялікі звон, які знаходзіцца зараз у алтары царквы і на якім адліта дата - 1796 год. Ён значна меншы, але арыгінальны і калісьці належаў гэтай кірсе. Побач з ім старадаўняя пасудзіна для крышчэння малых. Экскурсію па званіцы для гасцей правёў унук былога званара кірхі Юрый Лабацкі, які зараз працягвае традыцыю дзеда і звоніць падчас службаў. Было цікава пабачыць і металёвы камін, які служыў для спальвання дроў і ацяплення памяшкання царквы праз размешчаныя ў сценах дымаходы. Шкада, але ісці далей па гораду з гасцямі і краязнаўцамі я не меў часу, а то магчыма падзяліўся бы тут нейкімі новымі адкрыццямі, аб якіх пакуль не ведаю.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1478-zgadka-yashche-pra-adnu-sustrechu-z-alyaksandram-i-alenaj-lidersami-grodne#sigProIda3a50031a2