Гэта была толькі невялікая частка праграмы для школьнікаў, арганізаванай факультэтам даўніверсітэцкай падрыхтоўкі. Тры групы школьнікаў наведалі музей цэнтра навуковага пчалярства, які адносіцца да кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі.
А для групы дзяўчат са Шчучына у першай частцы мной былі прадэманстраваны з дапамогай мікраскопа розныя формы бактэрый, спосабы іх руху ў вадкім асяродку. Яны паглядзелі на чашках і пад мікраскопам як выглядаюць найбольш распаўсюджаныя ў нас плесневыя грыбы – аспергілы і пеніцылы.
Другую частку заняткаў правёў дацэнт Дзмітры Воранаў, які расказаў і паказаў школьнікам, як выглядаюць клеткі крыві.
Каля біятэхналагічнага факультэта сустрэў школьнікаў, якія адтуль выходзілі пасля знаёмства з цікавымі навукова-даследчымі лабараторыямі і групу, якая яшчэ туды ішла разам з Арцёмам Прэсняком.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/fwm/news/4984-kafedra-mikrabiyalogii-i-epizaatalogii-fvm-prynimala-shkolnika-z-agrarnykh-klasa-respubliki#sigProId629ae97a92
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии