Зусім нядаўна факультэт ветэрынарнай медыцыны ГДАУ адзначыў свае 20-я ўгодкі і вельмі прыемна чытаць інфармацыю аб дасягненнях выпускнікоў універсітэта, якія становяцца нават героямі тэлевізійных перадач.
Напрыклад, вучоба Паўла Жульпы адбывалася ў мяне на вачах. Ён хадзіў у кружок да дацента кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Станіслава Браніслававіча Пазняка, які меў вялікі практычны вопыт. Паехаў працаваць у Лідскі раён. Заняўся лячэннем хатніх жывёл самымі сучаснымі метадамі. У інтэрнэце я чытаў як ён пратэзуе жывёл. А нядаўна Павел удзельнічаў у аперацыі лані, якая патрапіла ў аварыю.
30 кастрычніка, лань, якая пакуль амаль адсутнічае ў дзікай прыродзе Беларусі, у раёне вуліцы Славінскага была збітая машынай. Рэнтген пярэдняй канечнасці паказаў пералом у раёне локцявага суставу. У дзікай прыроде нармальна хадзіць і ступаць жывёла ўжо не змагла бы.
Аперыравалі лань у ветэрынарнай клініцы “Друзья”. У аперацыі ўдзельнічалі галоўны ветурач клінікі Андрэй Башура, намеснік галоўнага ветурача Гродна Дзмітрый Гайда, ветурач заапарку Алена Нерад і ветурач з Ліды Павел Жульпа, а таксама студэнты ФВМ ГДАУ, якія яшчэ працягваюць вучобу. Аперацыя працягвалася 3 гадзіны.
У клініцы, акрамя рэнтгену, быў зроблены аналіз крыві лані, праведзены остэасінтэз правага локцевага адростка з дапамогай інтрамедулярнай спіцы і LCP пласціны. Пасля аперацыі лань змешчана ў стацыянар заапарка, дзе яе выздараўленне будзе адбывацца пад наглядам ветурачоў заапарка і клінікі “ Друзья”.