23 снежня на кафедры анатоміі факультэта ветэрынарнай медыцыны адбылася алімпіяда па анатоміі сярод студэнтаў другога курса, якія пажадалі ў ёй удзельнічаць. Тры гадзіны студэнты пісьмова адказвалі на тэарэтычныя пытанні, пасля чаго была яшчэ і практычная частка, падчас якой кожны ўдзельнік цягнуў білецік з нумарам. Павінен быў адшукаць экспанат – нырку, селязенку ці нейкі там зуб ад пэўнай жывёліны і расказаць, што ён ведае пра гэты орган. Ды яшчэ адказаць на дадатковыя пытанні камісіі.
Да наступнага дня супрацоўнікамі кафедры анатоміі былі падведзены вынікі, падрыхтаваныя граматы за атрыманыя месцы і падарункі. Ганаровую грамату за першае месца атрымаў Іван Несцярук, за другое – Дзіяна Семянчук, за трэцяе граматы атрымалі тры студэнты, якія набралі аднолькавую колькасць балаў. Гэта – Ганна Радзюк, Эрнэст Раманчук і Кірыл Захарчук.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5272-alimpiyada-pa-anatomii-na-fvm-u-gdau#sigProIdba96558c2e
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии