Апошнім часам чуў некалькі разоў аб тым, што Брэсцкі мясакамбінат дасягнуў добрых вынікаў у вытворчасці сваёй прадукцыі. І мабыць таму, што кіраўніцтва яго надае дастаткова ўвагі для стажыроўкі спецыялістаў, якія там працуюць. Некалькі дзён на базе навукова-даследчай лабараторыі “ДНК-тэхналогій” Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта будуць стажыравацца тры супрацоўнікі Брэсцкага мясакамбіната. Пасля заняткаў сустрэліся з імі на выхадзе з лабараторыі, дзе яны засвойвалі нейкія метады даследаванняў.
Перада мной стаяла задача за нейкія чатыры гадзіны пазнаёміць брэсцкіх спецыялістаў са старой часткай горада, з гісторыяй біятэхналагічнага корпуса і лютэранскай кірхі, якія стаяць побач, а будаўніцтва аднаго і рэканструкцыя другога адбываліся ў адзін год. У абодвух будынках ёсць агульныя сакрэты будаўніцтва, але розныя падыходы да ацяплення. Расказаў пра гісторыю Пакроўскага сабора, крыху пра дзейнасць у Гродне пісьменніцы Элізы Ажэшкі, пра дзейнасць медыцынскай акадэміі і тэатра ў 18 стагоддзі.
Калі гулялі па вуліцы Савецкай, то пазнаёміліся з тым, што плітку з каменя, вырабленую ў 1938 годзе нанова перакладвалі студэнты аграрнага ўніверсітэта, якія летам працавалі ў будаўнічым атрадзе. Звярнуў увагу гасцей на дворыкі і нават заглянулі ў дворык, у якім адбываліся танцы кожную нядзелю вечарам пад жывую народную музыку. У касцёле Францішка Ксаверыя службы не было і мы маглі пахадзіць па ім, дзе хацелі. На некалькі хвілін заглянулі ў Музей-аптэку і па вуліцы Замкавай накіраваліся да Каложы, пабудаванай ў 12 стагоддзі.
Калі вярталіся назад, па лесвіцы, што знаходзіцца паміж замкамі з-за рамонту падняцца не змаглі і выйшлі ў раёне драматычнага тэатру. Звычайна па такім шляху раней я не хадзіў і таму мы вярнуліся назад да замкаў, пасля чаго па вуліцы К.Маркса накіраваліся да гатэлю “Славія”, у якім пасяліліся нашы стажыроўшчыкі лабараторыі “ДНК-тэхналогій”. Спадзяюся, што такая вандроўка па Гародні пры добрым надвор’і спадабалася, як нашым гасцям, так і супрацоўнікам аграрнага. Магу нават працытаваць словы, якія атрымаў у Вайберы: “Вы лучший экскурсавод, которых мне когда-либо доводилось видеть и слышать”.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/5861-vandro-ka-pa-goradu-z-pradsta-nikami-brestskaga-myasakambinatu#sigProId6395fc6b31