Аб такім музеі даведаўся ад куратара гэтай групы Сяргея Анатольевіча Тарасенкі, які дамовіўся наконт экскурсіі. Гэты музей існуе пры Гродзенскім дзяржаўным абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі, ды і створаны ён з дапамогай школьнікаў, з якімі займаюцца вопытныя і ініцыятыўныя супрацоўнікі цэнтра. Я штогод купляю ў агародзе гэтага цэнтру расаду памідораў і ні разу не падымаўся на другі паверх, дзе знаходзяцца пакоі, у якіх ёсць нават змеі.
Пакой, дзе размяшчаюцца розныя травы, якія прыемна пахнуць, аформлены так, што з усім можна кантактаваць. Можна узяць кулёчак з засушанай травой, памяць, панюхаць, пазнаёміцца з кампазіцыямі, зробленымі з такіх траў. Наша экскурсавод Таццяна Іванаўна разказвала пра шмат якія травы, адзначыла, наколькі напрыклад адвар з валошкаў карысны для прамывання вачэй, а з адварам ліпавых кветак варта не перабольшыць, каб не занадта знізіць тэмпературу, калі яна ёсць. Шмат было расказана пра лаванду, пра рэдкія расліны, якія раней не раслі ў Беларусі, а зараз, у сувязі з пацяпленнем, лёгка перазімоўваюць.
Нягледзячы на тое, што група студэнтаў была прадстаўлена аднымі хлопцамі, ім, як будучым аграномам, экскурсія была цікавай. Чакалі, калі будзе расказ пра настоі з траў, але былі расчараваны, што настоі тыя аказаліся на раслінным алеі. Затым перайшлі ў іншы пакой, дзе была прадстаўлена хатняя расліннасць. Адчувалася, што юнаты і тут прыкладваюць свае рукі. Шмат было рознах чаранкоў раслін, якія чакалі з’яўлення карэньчыкаў. А Таццяна Іванаўна расказвала пра асобныя расліны, пра іх уласцівасці і гісторыю, звязаную з рознымі краінамі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/af/news/6217-2b-grupa-drugoga-kursa-agrafaka-na-kuratarskaj-gadzine-navedala-muzej-pakha#sigProId4a92077ac0