Першым пытаннем, якое я задаў павышэнцам кваліфікацыі на ФПК ГДАУ, было ці вучыўся хто ў нашым універсітэце? Для ўсякага гіда трэба ведаць склад экскурсантаў, каб арыентавацца ў тым, што расказаць ці паказаць. Здаецца ўпершыню ніводнага мясцовага чалавека ў групе не аказалася. Падчас вандроўкі даведаўся, што ёсць прадстаўнікі і з Мінску і з Гомеля, ды і іншых месцаў Беларусі.
Традыцыйна ўніверсітэцкі аўтобус давёз нас да Каложы, адкуль і пачалася пешая экскурсія. Спачатку па праванаберажнай Нёмана, пасля падыйшлі да Харальнай Сінагогі, адкуль нас заўважылі з працоўнага пакоя адміністрацыі. Барыс Максавіч Квяткоўскі пачаў размову са слухачамі ўжо на вуліцы. Шмат чаго расказаў і адказаў на пытанні ў вялікай зале Сінагогі. На тэрыторыі замкаў не заходзілі, на Стары падчас рамонту не пускаюць, а аб тым што ёсць на тэрыторыі Новага крыху распавёў і так.
Музей-аптэка па тэхнічных прычынах аказалася зачыненай, затой заглянулі ў Фарны касцёл. Вярталіся па Савецкай, планавалі патрапіць у сталоўку ГрДУ імя Я.Купалы, але сустрэтыя хлопцы нас папярэдзілі, што чужых зараз туды не пускаюць. Ну што ж, адшукалі іншае месца. Заўтра ў маіх падарожнікаў экзамен, пасля якога яна раз’едуцца па сваіх гарадах. Вядома ж я іх запрашаў прыязджаць падчас чарговага фестывалю нацыянальных культур, які адбудзецца 5 і 6 чэрвеня 2020 года ў Гродне.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5376-19-sakavika-adbylasya-vandro-ka-pa-goradu-z-grupaj-spetsyyalista-pa-karantsinu-raslin#sigProIdc8d10956b7
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии