Паколькі расійская дэлегацыя прыехала на форум у папярэдні дзень, яны самастойна знаёміліся з горадам. Ад Сяргея Бачкарова я даведаўся, што яны пабывалі нават у нашым гістарычным музеі ў Старым Замку. Нават помнік Давыду Гарадзенскаму каля замкаў не выклікаў у іх ніякай крытыкі.
На экскурсію адправіліся нашы госці з Рэспублікі Узбекістан. Зараз на першым курсе тамтэйшага ўніверсітэта вучацца больш за 40 студэнтаў, якія з трэцяга курсу прыедуць вучыцца ў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, сябра Аляксандра Ауткі і Аляксандр Шабанаў і Тэрэса Лапуцкая, якія узначальваюць кампанію “БелУніверсалПрадукт” і з якімі мы добра знаёмыя, так як даводзілася даследаваць іхнюю прадукцыю і нават выкарыстоўваць у дачным агародніцтве. Магчыма таму ў гэтым годзе я проста засыпаўся перцамі аграмаднымі, тоўстасценкавымі, спелымі.
Знаёмства з горадам было шматгадзінным і пачалося каля Каложы, дзе меў магчымасць распавесці і пра цэрквы Гародні з камення і плімфы 12 стагоддзя, пра Давыда Гарадзенскага і пра перамогу нашых продкаў на полі пад Грунвальдам у 1410 годзе. Далей былі Харальная Сінагога, дзе Барыс Максавіч не адказаў маёй просьбе і шмат расказаў пра гісторыю яўрэяў увогуле і тых, што жылі на Беларусі ў прыватнасці.
Пабывалі на тэрыторыі Старога і Новага Замкаў і даведаліся аб цікавых гістарычных падзеях, звязаных з імі. Далей па Замкавай вуліцы зайшлі ў прыгожы дворык палаца Храптовічаў, дзе зараз месціцца музей гісторыі рэлігіі. Каля помніка Фары Вітаўта пакуль расказваў пра яго гісторыю нас слухала нейкая жанчына, якая пасля распавяла, як перад узрывам касцёла ў 1961 годзе яны паперай заклейвалі шыбы ў вокнах. А на раніцу касцёла ўжо не было.
Таксама заглянулі ў Фарны касцёл і Музей-аптэку. Для гасцей з Узбекістану каталіцкі храм гэта рэдкасць. Далей была вуліца Савецкая, рэстаран, пасля чаго я пакінуў нашых гасцей адных, параіўшы як і дзе наведаць гарадзенскія крамы для пакупкі сувеніраў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5137-udzelniki-foruma-agarodnika-paznajomilisya-z-garodnyaj#sigProId948c107e29
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии