Гэта быў перадапошні дзень курсаў падвышэння кваліфікацыі, за час якіх на працягу двух тыдняў спецыялісты па каранціну з тэрыторыі рэспублікі даведаліся шмат цікавага па сваёй працы, наведалі нават памежны пункт “Брузгі”, дзе працуюць іх калегі. Адначасова яны выходзілі ў горад і знаёміліся з яго музеямі і цікавымі месцамі. Але іншая справа, калі адначасова з такім падарожжам нехта яшчэ нешта раскажа пра даўнюю і не такую даўнюю гісторыю горада.
Па традыцыі вандроўку мы пачалі ад Каложы з каменя ў гонар Давыда Гарадзенскага, з пошуку старажытных знакаў на плімфе, з якой пабудавана царква. Нам пашанцавала пабачыць і абраз Каложскай Божай Маці, набыты нядаўна на аўкцыёне ў Германіі. Каштоўнасць яго ў тым, што копія была намалявана з арыгінальнага абразу для рускага цара. Арыгінал жа прапаў на тэрыторыі Расіі, куды быў вывезены падчас эвакуацыі перад пачаткам Першай Сусветнай вайны.
Пасля пагулянкі па берагу Нёмана па лесвіцы, якая падымаецца паміж Старым і Новым замкамі, мы ўваткнуліся ў тупік. Вяртацца нікому не хацелася і неяк з дапамогай адзін аднаму выбіраліся наверх па крутому схілу замкавай гары. На тэрыторыі Старога замку пастараліся не патрапіць пад арматуру, якую перамяшчаў пад’ёмны кран, але пабывалі ва ўсіх кутках яго тэрыторыі, пабачыўшы праз шчыліны і самую першую царкву 12 стагоддзя, якую назвалі Ніжняю і якая захоўваецца ў тым выглядзе, у якім аказалася пасля пажару ў 1183 годзе.
Быў падворак палаца Храптовічаў, які зараз належыць музею гісторыі рэлігіі, які быў выгнаны ў 1992 годзе са сваіх папярэдніх памяшканняў. Я добра памятаю яшчэ тыя старыя экспазіцыі і цешуся, што яны пэўна захаваліся да гэтага часу. Дзіўна, але за апошнія 27 гадоў я ні разу не пабываў на экскурсіі ў гэтым музеі. Мы ішлі далей і яшчэ адна добрая экскурсія адбылася ў Аптэцы-музеі.
Аб тым, што ўсе засталіся задаволенымі экскурсіяй здагадваюся на напісанаму мне “Ўкантакце” Аляксандрам Талмачовым: “Фоточки огонь! Экскурсия огонь! Спасибо!!!!!! Лучшая экскурсия на моей памяти…”.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/4958-vandro-ka-pa-goradu-sa-spetsyyalistami-pa-karantsinu-yakiya-prakhodzili-padvyshenne-kvalifikatsyi#sigProId45dac7d57e
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии