Cпецыялісты па каранціну раслін дзяржаўных інспекцый па насенняводству, каранціну і ахове раслін у колькасці 25 асобаў былі з тэрыторыі ўсіх абласцей Рэспублікі Беларусь.
За час курсаў яны пазнаёміліся з нарматыўна-тэхнічнай дакументацыяй, з каранціннымі шкоднікамі і хваробамі раслін, з каранцінным пустазеллем і іншымі пытаннямі, якія звязаны з іх працай. Так як шмат хто быў у Гродна ўпершыню, то яны захацелі пазнаёміцца з горадам. Я так спадзяваўся, што асноўныя помнікі архітэктуры пакажу ім на слайдах і пры гэтым раскажу пра нейкія моманты з гісторыі Гродна. Але, дарма, госці нашага горада вырашылі знаёміцца з ім у рэальнай абстаноўцы.
На аўтобусе мы дабраліся да Каложы, дзе на дзіва, жанчына якая там дзяжурыла сама прапанавала расказаць пра гісторыю царквы. Далей вадзіцель нас высадзіў каля пажарнай каланчы. Харальная сінагога аказалася зачыненай, паглядзелі на Новы Стары Замак, пакуль куплялі сувеніры ў Новым. Па Замкавай дайшлі да Савецкай плошчы, дзе заглянулі ў Фарны касцёл, а пасля ў музей-аптэку, дзе паслухалі цікавы расказ пра яго супрацоўніцы аптэкі. Закупілі пакецікі Гарадзенскай гарбаты, якую вырабляе фірма “Біятэст”, якой належыць гэтая аптэка. На вуліцы пасля чатырохгадзіннай вандроўкі па горадзе мы рассталіся. У 8 гадзін раніцы апошняга дня курсаў усе з’явіліся на выпускны залік і атрыманне пасведчання аб падвышэнні кваліфікацыі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5618-dva-tydni-na-fpk-universiteta-pratsyagvalisya-kursy-spetsyyalista-pa-karantsinu-raslin#sigProIdf86b47337b