Адну падгрупу слухачоў курсаў ФПК застаў у камп’ютарным класе, іншую ў аўдыторыі кафедры энтамалогіі. Дамовіліся, што пасля заняткаў ідзём на экскурсію знаёміцца з горадам і заадно з грузінскай кухняй. Мы ж праходзім праз загарадную рэзідэнцыю апошняга польскага караля Станіславова, паўз Лютэранскую Кірху і корпус біятэхналагічнага факультэта, якія маюць сваю дастаткова багатую гісторыю.
З парку Жылібера можна ўбычыць будынак медыцынскай школы 18 стагоддзя, домікі ў якіх жылі Максім Багдановіч і Эліза Ажэшка, італьянскі архітэктар Джузэппе Сакка, месца, дзе стаяў палац Тызенгаўза і дзе ладзіў прыёмы і балы Гарадзенскі губернатар Сталыпін, тэатр Лялек, дзе ў тым жа 18 стагоддзі выступалі артысты опернага тэатра, трупа якога ў 1791 годзе была падаравана каралём Варшаве.
Пасля таго, як крыху падсілкаваліся, накіраваліся далей. Заглянулі ў Фарны касцёл, у якім адбывалася служба, праз браму паглядзелі на частку экспазіцыі музея-аптэкі. Было пазнавата і ў Харальную Сінагогу мы не патрапілі, але пабывалі каля Старога і Новага замкаў. Назад вярталіся пешкі і рассталіся ўжо а палове дзявятай вечара. Здаецца ніхто нават не стаміўся і ўсе засталіся задаволенымі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5995-na-fpk-drugi-tydzen-iduts-zanyatki-spetsyyalista-pa-karantsinu-raslin#sigProIde5ff075f63