Некалькі гадоў назад на нашым сайце былі змешчаны матэрыялы аб вайсковых прыгодах Петрыка Таранды, як яго называлі і маці і ўсе старэйшыя. Для нас дзяцей ён заўсёды быў дзядзя Пеця. Прыязджаючы на вёску разам са сваёй жонкай Шурай, ён заўсёды прывозіў для пляменнікаў падарункі ў выглядзе швейных вырабаў – шортаў, цюбяцейкаў…
Можна было пахадзіць каля яго Опеля, ці матацыкла з каляскай. У Зарытаве ў той час такіх ні ў кога не было і вяскоўцы з цікавасцю каля іх фатаграфаваліся. Незадоўга да адыходу ў іншы свет ён праз сваякоў перадаў для мене свае фотаплёнкі, якія праляжалі ў мяшэчку ў гарошак з 2001 да мінулага года. Прасканаваць плёнкі ўзялася вопытны гарадзенскі фатограф Наталля Дораш, якая адразу заўважыла, што сярод здымкаў ёсць сапраўдныя шэдэўры. Я нават запытаў як яна іх вызначыла. Аказалася, калі здымак сам за сябе гаворыць, то гэта і ёсць шэдэўр.
Наталля, як аказалася, саступіла для Петрыка свой час выставы у Галерэі TUT.BY. Дарэчы, 22 студзеня ў 18.30 у Гродна па адрасу Савецкая,3 адбудзецца адкрыццё тэматычнай выставы Наталлі Дораш “Паства”. ... Праваслаўны святар пасля Вадохрышча наведвае сваю паству і асвячае жытло прыхаджан. Людзі маленечкай вёскі на Гарадзеншчыне рыхтуюцца да прыходу святара, чакаюць яго з дня на дзень...
Выставу ў Мінску падтрымалі і арганізавалі Таццяна Бембель, Валеры Вядрэнка і іншыя фотамайстры з Беларускага Саюза Фатографаў. Каля 40 здымкаў упершыню з’явіліся на партале гэтай арганізацыі “Знята.com”. Здымкі 50-х гадоў былі надрукаваныя ў Вільні на вельмі высокаякасным абсталяванні. Сам Валеры Вядрэнка сустрэў мяне ў Мінску, запрасіў на гарбату, разам мы і патрапілі ў Галерэю, а пасля ўсяго ён правёў мяне на бусік да Гродна.
“Хочацца, каб гэты праект перарос з фармату “інфармацыйнага паказу” ў паўнавартасную музейную рэтраспекцыю з альбомам, зробленым па самым высокім стандарце! Так, у гісторыі беларускай фатаграфіі з’явіўся яшчэ адзін выбітны персанаж - Пётр Таранда, аматар фатаграфіі з даўніх 50-60 гг, які занатоўваў паўсядзённае жыццё беларускіх вёсак і мястэчак і, вядома, сваёй радні. Называць гэтую фатаграфію аматарскай неяк нават абразліва, бо асобныя здымкі не горшыя, чым у той жа Хамянтоўскай. Верогодна, гэта і ёсць так званая “вернакулярная” фатаграфія, пра якую мы шмат чулі, але не ведалі, каго з беларусаў да яе аднесці. Невялікая частка архіва фатографа цяпер выстаўлена ў галерэі TUT.BY, не прапусціце! Дзякуй усім, хто спрычыніўся да вяртання фатографа з небыцця ў пантэон беларускай фатаграфіі!” – так напісаў на сваёй старонцы ў ФБ выбітны беларускі фатограф Уладзімір Парфянок.
На выставе было шмат маіх знаёмых, дзве дзяўчыны, родам з вёскі Зарытава. Света Мікуліч пазнала сваіх прадзеда, дзеда і тату на адным са здымкаў выставы. Таццяна Цыуля была крыху расчараваная, у адным з друкаваных матэрыялаў я падпісаў мужчыну, як яе прадзеда. Але пасля аказалася, што гэта памылка. На здымку аказаўмя Міхаіл Ілліч Таранда з Шавялёў, аб чым мне паведамілі яго праўнукі. Яны сказалі, што такі здымак захоўваецца ў сям’і. У 1950-я гады Петрык Таранды быў адзіным фатографам, чые здымкі былі ў альбомах ці не кожнага вяскоўца.
На выставе прысутнічаў і нейкі мужчына, які нарадзіўся ў Шавялях. Ён прачытаў матэрыял на tut.by, падрыхтаваны Дзянісам Марціновічам і прыляцеў з нейкай вельмі далёкай краіны. Сам ён не жыў у Шавялях ужо з 1955 года.
На выставе выступілі Таццяна Бембель, Валеры Вядрэнка, якія вельмі высока ацанілі творчасць толькі што адкрытага невядомага фатографа Пятра Пятровіча Таранды. Выступіў і я, і думаю выклікаў у слухачоў пэўную зацікаўленнасць біяграфіяй дзядзькі, бо яны падыходзілі і працягвалі мяне дапытваць.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3367-19-studzenya-minsku-adkrylasya-vystava-fotazdymka-1950-kh-gado-majgo-dzyadzki-petryka-tarandy#sigProIdc492ea67b9
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии