Падобная метадычная канферэнцыя “Шляхі павышэння эфектыўнасці вытворчай практыкі студэнтамі агранамічнага факультэта ў гаспадарках рэспублікі і за мяжой” бывае штогод, але неяк крыху раней чым у гэтым годзе. Справа ў тым, што студэнты якія цэлых 7 месяцаў былі ў 2019 годзе на практыцы, абаранілі дыпломныя працы, атрымалі дыпломы і 31 студзеня раз’ехаліся па месцах працы ці на канікулы. Здавалася бы, што з тымі, хто ў красавіку адправіцца на чарговую практыку, няма каму падзяліцца вопытам.
Выйсце знайшлося. Некалькі выпускнікоў прыехалі спецыяльна ў свой універсітэт, каб выступіць на канферэнцыі. Акрамя таго, выступілі і студэнты, якія займаюцца па скарочанай форме навучання. Пасля ўступнага выступу дэкана факультэта Алега Кажанеўскага, першым прадставіў сваю прэзентацыю Аляксей Шутаў, які праходзіў практыку на прадпрыемстве “Дары натуры” ў Польшчы. Гэтае прадпрыемства ў мяне на слыху, бо і ў мінулыя гады там бывалі студэнты агранамічнага факультэта. Прадпрыемства займаецца вырошчваннем лекавых раслін, ягад, якія ідуць на сушку і выраб экалагічнай гарбаты.
Алег Гацук падзяліўся сваім вопытам праходжання практыкі ў Германіі па лініі асацыяцыі АПОЛЛО, прадстаўнікі якой зараз якраз прыехалі ва ўніверсітэт для набору новых практыкантаў. Для паездкі патрэбна веданне мовы, але калі яе добра не ведаеш, то праз тыдні два ўжо можаш нешта разумець.
Сваім вопытам праходжання практыкі ў “Дэйла Нінбург” падзяліўся Максім Раманюк. Першая гаспадарка, куды яго накіравалі, Максіму не спадабалася прадстаўленымі ўмовамі і ён быў пераразмеркаваны ў іншае месца, дзе ўсё было нармальна. Давялося папрацаваць і на рознай заходняй тэхніцы, аб чым гаварылі і іншыя выступоўцы. Так што правы трактарыста і вадзіцеля за мяжой патрэбныя, як для працы, так і для паездак у розныя мясціны.
Мікіта Мурын расказаў пра сваю практыку у фермерскай гаспадарцы BERAS у Швецыі. Набыў вопыт па вырошчванні гародніны. А яшчэ яго ўгаварылі папрацаваць і на ферме. Так што на працы быў ужо ў 4 гадзіны раніцы. Паколькі ў гэтай фірме працуюць студэнты з розных краінаў, то адзначыў для сябе, што нават прывык да вегетарыянскай кухні. Экалагічнае мяса, якое атрымліваюць у Швецыі дастаткова дарагое. Таму змяншэнне яго долі ў харчаванні дае магчымасць зэканоміць нейкія грошы.
Віталій Жук праходзіў вытворчую практыку ў “Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства НАН РБ” (г.Шчучын). Займаўся правядзеннем вопытаў, было шмат ручной працы, але гэта тое месца, куды ён магчыма пойдзе і пасля размеркавання.
Васіль Карабчук, як мне паказалася больш падобны на спартсмена, чым на агранома. Але ў КСУП “Гальшаны”, дзе ён праходзіў практыку згодны былі ўзяць на працу галоўным аграномам. Сам Васіль з Брэсцкай вобласці, таму і працаваць паедзе бліжэй да бацькоўскай хаты.
Пасля ўсіх выступаў студэнтаў у мяне ўзнікла думка, што ўсё такі наш ўніверсітэт рыхтуе добрых спецыялістаў аграномаў, якія не разгубяцца, калі патрапяць у любую сітуацыю. Ды і дэкан, калі выступаў у завяршэнні канферэнцыі, паабяцаў дапамогу, калі падчас практыкі нешта не так пойдзе. Кожны студэнт мае магчымасць выбраць з некалькіх месцаў для праходжання вытворчай практыкі тое, якое на яго думку лепшае.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/af/news/5341-19-lyutaga-praktykanty-agranomy-padzyalilisya-vopytam-sa-studentami-malodshykh-kursa#sigProIded040cb002
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии