Стала ўжо традыцыяй, што судэнты Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта на вытворчую практыку ў Германію адпраўляюцца па лініі асацыяцыі АПОЛЛО. Але заўсёды аддуль прыязджаюць носьбіты мовы, якія павінны ў нейкі сціплы тэрмін навучыць валоданню нямецкай мовай тых, хто акажацца ў іншамоўным асяроддзі.
Звычайна мне даводзіцца сустрэцца з гэтымі выкладчыкамі для таго, каб пазнаёміць іх з горадам. Сёння ж даведаўся ў аддзеле знешніх зносінаў, што курсы ўжо пачаліся і іх вядзе прадстаўнік Германіі Тобіюш. Двух нашых студэнтаў і выкладчыка заўважыў на лавачцы перад галоўным корпусам. Неяк рызыкнуў павітацца па нямецку, хаця з таго часу, калі вывучаў гэтую мову мінула ўжо 45 гадоў.
Вырашыў папрысутнічаць на занятках. Сам калісьці спрабаваў заняцца ўдасканаленнем гэтай мовы. Мая знаёмая з Цюрыху Моніка Банькоўска, якая там выкладала беларускую мову, даслала падручнік, матэрыялы па граматыцы. Пазней, калі мы сустрэліся яна спытала, ці ўсё я вывучыў і ці патрэбны нейкія іншыя кніжкі. Вядома ж адказаў праўдзіва, што нічога і не браўся вучыць. І сапраўды, для вывучэння мовы патрэбна матывацыя. А вытворчая практыка студэнтаў якраз такой матывацыяй і з’яўляецца.
На занятках папрысутнічаў ад пачатку і да канца. Нават здзівіўся, як хутка Тобіюш вывучыў імя кожнага са сваіх падапечных, якія ў некалькіх сказах адказалі, як іх называюць і адкуль яны прыехалі. Праўда, заўважыў, як на экзэмпляры карты Беларусі ў выкладчыка з’явіліся іх імя прастаўленыя ў розных раёнах заходняй і ўсходняй Беларусі. Былі практыкаванні па напісанні нямецкіх сказаў, вымаўленні нямецкіх слоў, урок завяршыўся праслухваннем песні на нямецкай мове.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5628-adzin-dzen-na-zanyatkakh-pa-daskanalenni-valodannya-studentami-nyametskaj-movaj#sigProIdab0ba650a7