Яшчэ на мінулым тыдні студэнты біятэхналагічнага факультэта і факультэта ветэрынарнай медыцыны праходзілі вучэбна-палявую практыку па заалогіі. Падчас такой практыкі студэнты вывучаюць жывёл у іх натуральным асяродку пражывання. Яны атрымоўваюць навыкі, неабходныя для палявых нагляданняў і навуковых даследаванняў. Падчас практыкі студэнты навучаюцца лавіць насякомых, з наступным вывучэннем знешняй будовы насякомых розных сістэматычных груп, вучацца працаваць з вызначальнікамі насякомых, знаёмяцца з фонавымі відамі безпазванковых і пазванковых жывёл розных біяцэнозаў.
Палявая пратыка праводзіцца ў форме рэгулярных экскурсій пад кіраўніцтвам выкладчыка прадмета, апрацоўкі матэрыяла, які сабраны студэнтамі, у аўдыторыі. Падчас экскурсіі вядуцца палявыя дзённікі з запісам усяго, што было ўбачана. Як вынік экскурсій – робяцца даклады, якія агучваюцца на выніковай канферэнцыі. На здымкі патрапілі толькі студэнты ФВМ і БТФ скарочанай формы навучання.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/5469-letnyaya-praktyka-pershakursn-ka-pa-zaalog#sigProIdb10c668d8f