9 лютага ў 6-й лекцыйнай зале адбылася штогадовая метадычная канферэнцыя з удзелам студэнтаў, якія прайшлі вытворчую практыку і тых, якія збіраюцца на яе адправіцца, а таксама выкладчыкаў універсітэта.
Напачатку выступілі дэкан агранамічнага факультэта Алег Кажанеўскі і намеснік старшыні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Шэўчык.
Аб тым, як праходзіў сваю практыку ў РУСП “Масаляны” Бераставіцкага раёна падзяліўся Мікалай Даськоў. Праўда, працаваць пасля завяршэння вучобы ён сабраўся ў СПК “Путрышкі”.
Дзіяна Савіцкая практыку праходзіла ў РУП “НПЦ НАН Беларусі па земляробству”. Там яе ўдзел у розных навуковых даследаваннях спадабаўся кіраўніцтву, так як і самой практыкантцы, і таму гэты навуковы інстытут будзе месцам яе працы ў бліжэйшы час.
Вельмі цікавым месцам практыкі Дзмітрыя Алімпіева была фермерская гаспадарка “Дары натуры”, якая знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы. Яе асноўная задача атрыманне і прыгатаванне гарбаты з розных дзікіх раслін, а таксама экалагічна чыстай іншай прадукцыі. Працягваў практыку Дзмітрый ужо ў КСУП “Маладая гвардыя”, што знаходзіцца ў Брэсцкім раёне. Практыкант з задавальненнем пайшоў бы працаваць у “Дары натуры”, але ж яго чакаюць яшчэ 2 гады працы ў Беларусі, а таксама армія.
Палянскі Віталь падзяліўся вопытам праходжання практыкі ў фермерскай гаспадарцы ў Германіі, куды ён патрапіў па лініі АПОЛЛО. Давялося папрацаваць на самай рознай тэхніцы. Але гаспадар напачатку праверыў, як ён можа ўпраўляцца на трактары МТЗ-82. А пасля гэта былі і сеялкі, і камбайны заходняй вытворчасці. У Беларусі ён праходзіў практыку таксама ў вельмі перадавой гаспадарцы ААА “Васілішкі” Шчучынскага раёна.
Апошнім выступіў Дзмітрый Якімовіч, які ўсе 8 месяцаў праходзіў практыку ў навукова-даследчым інстытуце Біядынамікі (Швецыя). З усімі працамі падчас практыкі на тэрыторыі ў 140 га яны спраўляліся ўдвух, Дзіма і яго гаспадар. Гаспадарка вельмі прыбытковая. Займаецца вырошчваннем збожжавых і мясной жывёлы. Шмат энергіі ў гаспадарцы атрымліваюць з дапамогай сонечных батарэй. Пратыкант спраўляўся з працай нават тады, калі яго гаспадар ад’яжджаў па справах больш чым на тыдзень.
Падчас практыкі Дзмітрый меў магчымасць наведваць і іншыя гаспадаркі, дзе праходзілі практыку аднакурснікі па ГДАУ. Былі сустрэчы і з практыкантамі з іншых краін, экскурсіі. Гэта адзначалі і практыканты, якія праходзілі практыку ў Польшчы і Германіі. Кожны з тых , хто выступаў атрымаў шмат пытанняў, якія задавалі прысутныя ў зале выкладчыкі. На ўсе пытанні былі дадзены адказы, акрамя заробкаў.
У заключэнні канферэнцыі выступіў прафесар Канстанцін Каляда, галоўны селекцыянер універсітэта, які выказаў думку, што вучыцца і набірацца вопыту выпускнікам давядзецца на працягу ўсёй іх працоўнай дзейнасці. Падвёў вынікі канферэнцыі дэкан факультэта Алег Кажанеўскі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/af/news/3043-studenty-agranamichnaga-fakulteta-padzyalilisya-svaim-vopytam-z-vytvorchykh-praktyk#sigProId1a31c74449
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии