5 і 6 кастрычніка 2021 года ў Інстытуце праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная гэтаму юбілею, на які быў запрошаны і аўтар інфармацыі, які з 1979 да 1993 года прайшоў у ім шлях ад аспіранта да старэйшага навуковага супрацоўніка. Ды яшчэ з 1984 года і далей быў сакратаром камсамольскай арганізацыі, ад якога залежала рознабаковае і цікавае жыццё моладзі і супрацоўнікаў Інстытута біяхіміі АН БССР.
Якая ж сувязь паміж Інстытутам біяхіміі (буду называць яго скарочана) і Гродзенскім дзяржаўным аграрным універстэтам? Гэта было адзначана ў маім выступе на канферэнцыі. Выпускнікі аграрнага, тады сельскагаспадарчага інстытута (ГСГІ) ішлі ў аспірантуру пры Аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, дырэктарам якога быў акадэмік Юры Міхайлавіч Астроўскі. Напэўна ўзгадаў не ўсіх, але далей некалькі нашых выпускнікоў, якія вучыліся і працавалі ў Інстытуце біяхіміі: Аляксандр Паўленя, Міхаіл Селевіч, Станіслаў Сенкевіч, Мікалай Таранда, Мікалай Дарашкевіч, Вітольд Вансовіч, Сяргей Анцулевіч, Вольга Канаваленка, Мікалай Віктаровіч, Аляксандр Курыла, Юры Яроцкі, Лена Паўшок, Сяргей Чумачэнка, Людміла Кірылава…
Не раз пры размове доктар ветэрынарных навук, прафесар Аляксандр Уладзіміравіч Глаз расказваў пра тое, як праводзіў свае даследаванні на базе Інстытута біяхіміі НАН Беларусі. Тут жа сустрэў і выпускніцу нашага ФВМ Алену Бадун, якая займаецца ў аспірантуры Інстытута біяхіміі. Навуковым кіраўніком яе з’яўляецца дырэктар Інстытута Ігар Мікалаевіч Семяненя.
У то жа час супрацоўнікі Інстытута біяхіміі працавалі ці працягваюць працаваць ў ГДАУ. Гэта Зянон Горбач, Аляксандр Макарчыкаў, Магдалена Вялічка, Аляксандр Паўленя, Людміла Кудрачова, Уладзімір Кандакоў, Тамара Будзько, Ілля Заводнік, Леў Заводнік, Вольга Канаваленка, Валеры Кубышын, Мікалай Таранда, Юры Яроцкі.
На канферэнцыю патрапіў не ад пачатку. Да гэтага ўжо выступілі дырэктар Інстытута біяхіміі, прафесар Ігар Семяненя, пра біясінтэз кафермента А і яго функцыі асказаў член-карэспандэнт НАН Беларусі Андрэй Майсяёнак, пра вывучэнне алкагалізму гродзенскай біяхімічнай школай расказаў Уладзімір Лялевіч, аб былым, сучасным і будучым тыяміну расказаў загадчык кафедры хіміі ГДАУ, доктар біялагічных нввук Аляксандр Макарчыкаў.
З успамінамі выступілі прафесар ГДМУ Сяргей Зіматкін, прафесар ГДУ імя Я.Купалы Ніна Канунікава, прафесары Ілля Заводнік, Міхаіл Бушма, Уладзімір Шэйбак, перакладчык Інстытута біяхіміі Людміла Кірухіна, дацэнт ГДУ імя Я.Купалы Сабіна Маглыш і дацэнт Мікалай Таранда. Для чалавека, які 12 гадоў быў біяхімікам і 24 гады мікрабіёлагам, гэтыя выступы былі самымі цікавымі. Сказанае кожным выступоўцам прыгадвалася, як быццам гэта было ўчора. Мой выступ быў максімальна насычаным фотаздымкамі з навуковай працы, дэманстрацый, суботнікаў і адпачынку калектыву Інстытута біяхіміі АН БССР, як ён быў перанайменаваны ў 1981 годзе. Удзячны кіраўніцтву і аргкамітэту канферэнцыі за запрашэнне.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5845-instytut-biyakhimii-biyalagichna-akty-nykh-zluchennya-nan-belarusi-adznachae-50-ya-godki#sigProId2b237d423b