Меню

1 верасня на традыцыйнай лінейцы

1 верасня на традыцыйнай лінейцы

Першакурснікі, якім пашчасціла паступіць у Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, прыехалі на дзень раней, каб пасяліцца ў інтэрнатах. Ведаю і такіх, што вырашылі зняць у горадзе кватэру. 

У любым выпадку першая лінейка ва ўніверсітэце пэўна запамятаецца кожнаму, хто атрымаў у гэтым годзе статус першакурсніка. А больш ужо ў такім вялікім складзе падобных мерапрыемстваў і не будзе. Дыпломы, тыя хто зараз прыйшоў на першы курс, будуць атрымоўваць паасобна па факультэтах. Шмат хто са студэнтаў прыехаў на вучобу разам са сваімі бацькамі, ці старэйшымі братамі і сёстрамі, якія дапамагалі ўладкавацца, а таксама прыйшлі на лінейку.

Калі на вучобу паступаюць студэнты, то ўжо пасля аднаго двух гадоў іх працы, шмат каго не пазнаць. Вось так я не пазнаў і Дзяніса Бікрэня, які разам з бацькам суправаджаў свайго малодшага брата Максіма з Пружанскага раёну. На лінейку прыйшлі выкладчыкі факультэтаў, а прафесар Генрых Мілоста нават узяў тэлефонны нумары студэнтаў сваёй куратарскай групы. Я таксама ў мінулым годзе атрымаў куратарскую групу і рады, таму як у яе патрапілі ўсе абсалютна нармалёвыя студэнты, якія вучацца на факультэце ветэрынарнай медыцыны.

Першага верасня для ўсіх першакурснікаў радасны дзень – яны паступілі ва ўніверсітэт на спецыяльнасці, якія высока запатрабаваныя зараз нашай дзяржавай. У іх на перадзе некалькі цікавых гадоў жыцця ў цудоўным старажытным горадзе. За гады вучобы яны атрымаюць правы вадзіцеля катэгорыі “В”, папрацуюць у студэнцкіх будаўнічых атрадах, хтосьці проста ўладкуецца на працу ў вольны ад вучобы час, падвысіць свае мастацкія здольнасці, стане актывістам… І ўсё гэта спатрэбіцца ім у будучай працы і жыцці.

Просмотр галереи изображений онлайн на странице:
https://www.ggau.by/nowosti/4481-1-verasnya-na-tradytsyjnaj-linejtsy#sigProId8a5370e424

Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии

Поделиться

Подписаться

Объявления и конференции

Вам будет интересно

English Español Türkmen dili 格罗德诺国立农业大学
  • Республика Беларусь
    230008 г. Гродно ул.Терешковой, 28
  • Тел./Факс: +375 (152) 72 13 65
  • ggau@ggau.by