31 кастрычніка на факультэце аховы раслін ГДАУ адбылося традыцыйнае свята. Актавая зала амаль запоўненая. Адсутнічаюць толькі студэнты факультэта, у якіх у гэты час праходзяць заняткі. Імпрэза пачынаецца з песні, якую выконвае студэнт 5-га курса факультэта Аляксей Кавалевіч. На сцэну выходзяць вядучыя, якія прапануюць слова дэкану факультэта Паўлу Барадзіну. Гэта па яго ініцыятыве некалькі гадоў таму на факультэце з’явілася свята, якое пакуль адсутнічае на іншых факультэтах.
Загадзя студэнты розных курсаў выпякаюць тарты і выстаўляюць іх на суд як студэнтаў, так і выкладчыкаў. Пасля тайнага галасавання выбіраецца самы прыгожы торт. Частка тартоў пасля ідзе на кожную кафедру ўніверсітэта, а астатнія на салодкі стол, які ладзіцца для студэнтаў факультэта.
Павел Уладзіміравіч узнагароджвае студэнтку 5-га курса Лену Шынкевіч, чый торт аказаўся па выніках галасавання найлепшым, а вядучыя выклікаюць прадстаўнікоў кафедраў на сцэну, якім студэнты ўручаюць па аднаму торту. Пасля гэтага на сцэне з’яўляецца танцавальная група. Яе змяняюць кароткія пастаноўкі з студэнцкага жыцця, а пасля конкурс старастаў груп першакурснікаў. Кожны з іх выконвае тры заданні, а пасля і піша яшчэ лекцыю, якую чытае дацэнт Алена Шынкарэнка. Прычым, лекцыя насычана настолькі незразумелымі тэрмінамі, што выклікае смех прысутных у зале.
Пад апладысменты залы пэўныя заданні на сцэне выконваюць і выкладчыкі факультэта. Зноў пастаноўка з жыцця капуснай бялянкі. На сцэну для клятвы па чарзе выклікаюцца студэнты кожнай групы. Клятву для іх зачытвае Аляксей Кавалевіч, а самім студэнтаў застаецца паўтараць толькі “клянуся, клянуся, клянуся”. Пяцікурснікі ўручаюць свае падарункі кожнаму студэнту першага курса. Дуэт першакурсніц выконвае песню. Яшчэ адзін танец ў выкананні старшакурснікаў і на сцэне зноў спявае Аляксей Кавалевіч. У зале, у якім адносны змрок, загараюцца ліхтарыкі мабільных тэлефонаў, якія суправаджаюць песню Аляксея да канца. З запаленымі ліхтарыкамі на сцэну выходзяць удзельнікі канцэртнай праграмы. На гэтым свята на факультэце завяршаецца. Да наступнага!
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5193-pasvyashchenne-studenty-pershakursnika-fakulteta-akhovy-raslin#sigProIdede881278d
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии