Міжнародная арганізацыя пчаляроў "Апімондзія" ("Apimondia") была ўтворана ў 1897 годзе з мэтай развіцця сувязяў паміж пчалярамі ўсіх краін свету. Беларусь удзельнічае ў гэтай арганізацыі, якая налічвае каля 7 мільёнаў сябраў з больш чым са 100 краін свету, з 2009 года. Кожныя два гады "Апімондзія" праводзіць свае кангрэсы. Чарговы, 43-ці, кангрэс адбудзецца ў Кіеве з 29 верасня па 4 кастрычніка 2013 года. На ім чакаецца прысутнасць каля 12 тысяч зацікаўленых. Наступны, 44-ты, будзе прымаць ужо Паўднёвая Карэя ў 2015 годзе.
Спачатку сустрэча з Прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі пчалярскіх асацыяцый "Апімондзія" спадаром Жыль Рацыя і іншымі ўдзельнікамі спаткання адбылася ў кабінеце рэктара Вітольда Казіміравіча Песціса. У Беларусі Жыль Рацыя ўпершыню. Гэта 122-я краіна, якую ён наведаў па запрашэнні Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў "Беларускія пчаляры", якое ўзначальвае Міхаіл Халадзінскі, а таксама Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Клуб "Беларускія пчолы", старшынёй якога з'яўляецца Уладзімір Камянкоў і ГАА "Мядовы шлях" (кіраўнік Вольга Гаўрылік). Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб'яднанняў "Беларускія пчаляры" зараз з'яўляецца адзіным членам Міжнароднай федэрацыі "Апімондзія" ад Беларусі. Амаль гадзіну працягвалася размова, падчас якой госць падзяліўся добрымі ўражаннямі ад пабачанага ў нашай рэспубліцы, ад наведвання вуллявага завода ў Негарэлым Дзяржынскага раёна, дзе ён рэкамендаваў у размове са спецыялістамі выкарыстанне аднасценнага вулля. Дыскусія па гэтай праблеме працягвалася і на сустрэчы з вучонымі ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце. Мікалай Халько абгрунтоўваў, што для ўмоў суровага клімату, дзе пчолы зімуюць на волі, патрэбны больш цёплыя вуллі. Абмяркоўвалася і праблема, звязаная з фальсіфікацыяй мёду, асабліва кітайскай вытворчасці.
Спадар Жыль Рацыя параіў беларускім пчалярам падаваць заяўку на правядзенне кангрэсу ў Беларусі. Заяўка павінна патрапіць не менш, чым за 4 гады. Пасля Карэі, у 2017 годзе кангрэс, хутчэй за ўсё, адбудзецца ў Турцыі, наступнай будзе не еўрапейская краіна, і толькі на 2021 год ёсць шансы ў Беларусі. Рэктар Вітольд Казіміравіч Песціс расказаў пра ўніверсітэт, у якім на розных формах навучання займаецца 7 тысяч студэнтаў. Ішла гаворка пра пчалярскую падрыхтоўку студэнтаў, музей Центра навуковага пчалярства, пры якім у хуткім часе будзе адчынена лабараторыя, якая зможа выяўляць фальсіфікаваны мёд, у тым ліку па аналізе пылку. У размове ўдзельнічаў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, які 12 верасня 2012 года Дэкрэтам Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча – Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага – быў прызначаны духоўным апекуном (капеланам) пчаляроў Беларусі.
Працяг сустрэчы адбыўся ў канферэнцзале, дзе прысутнічалі таксама Беата Мадрас-Маеўская з Варшаўскага ўніверсітэта (SGGW), Сяргей Тарасенка – прарэктар па навуковай працы ГДАУ, Валерый Шалудзякоў і Віктар Бодак – дырэктары Гродзенскага і Брэсцкага абласных пчолапрадпрыемстваў, Анатоль Будрэвіч – старшыня вытворчага кааператыва "Шчучынскае пчалярства", Мікалай Мароз – дырэктар Брэсцкага пчолагадавальніка, кіраўнік цэнтра навуковага пчалярства ГДАУ дацэнт Мікалай Халько і іншыя пчаляры. Амаль гадзіну Прэзідэнт "Апімондзіі" Жыль Рацыя дэманстраваў прэзентацыю сваёй арганізацыі і расказваў аб праблемах, якія даводзіцца вырашаць тым, хто займаецца пчалярствам. Адыход пчаліных сем'яў у Еўропе, звязаны з хваробамі пчол праз выкарыстанне атрутных рэчываў у сельскай гаспадарцы, дасягае 30-40%. У Лацінскай Амерыцы пчолы маюць павышаную агрэсіўнасць. Назіраецца працэс старэння пчаляроў ва ўсім свеце. Выступоўцам былі абазначаны шляхі вырашэння гэтых праблем. Прысутныя даведаліся, што больш за ўсіх атрымліваюць мёду ў Кітаі – 26% ад сусветнай вытворчасці, якая складае 1500000 т, 12% – у Аргентыне, 7% – у ЗША, 6% – на Украіне, 5% – у Турцыі. Аказваецца, на 1 рубель прыбытку пчаляра, навакольныя маюць 15 рублёў ад апылення раслін пчоламі.
З кароткага выступлення старшыні БРГА "Клуб "Беларускія Пчолы" Уладзіміра Камянкова даведаліся, што ў Беларусі ёсць каля 220 тысяч вулляў, з якіх штогод атрымліваюць каля 3000 т мёду (на Украіне існуе 400 тысяч пчаляроў). Падчас перапынку на каву госці сустрэчы маглі пачаставацца прадуктамі, вырабленымі з выкарыстаннем мёду.
І завяршылася сустрэча наведваннем Музея Цэнтра навуковага пчалярства, які знаходзіцца ў корпусе факультэта ветэрынарнай медыцыны. Галоўны наш пчаляр дацэнт Мікалай Халько пазнаёміў гасцей з найбольш цікавымі экспанатамі і выказаў спадзяванне, што з часам іх будзе значна больш, для чаго і падрыхтаваны дадатковыя памяшканні.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/1699-custrecha-z-prezidentam-mizhnarodnaj-federatsyi-pchalyarskikh-asatsyyatsyj-apimondziya#sigProId0e5bb116c0