Адкрыў канферэнцыю дэкан агранамічнага факультэта Алег Чэслававіч Кажанеўскі. Слухачамі на канферэнцыі былі студэнты асноўнага чацвёртага курса і студэнты трэцяга курса, якія займаюцца па скарочанай схеме навучання, паколькі закончылі аграрныя каледжы. Прысутнічалі пяцікурснікі, якія прайшлі ўжо практыку і навуковыя кіраўнікі практык – выкладчыкі ГДАУ.
Частка студэнтаў праходзіла практыку ў гаспадарках Беларусі, а частка ў краінах Еўрасаюза. Таму, сярод выступоўцаў, якія дзяліліся сваім вопытам, былі і адны і другія. Ужо адбыўся адбор у некалькі краін і ў гэтым годзе. Галоўнае – гэта добрае веданне адпаведнай замежнай мовы, хаця валоданне англійскай спатрэбіцца ў любой краіне. Для практыкі ў Рэспубліцы Польшча напэўна дастаткова ведаць польскую мову, што для многіх студэнтаў не праблема. Для тых, хто праходзіць практыку за мяжой, абавязковай умовай з’яўляецца і скарочаная практыка ў Беларусі.
Першай выступіла перад студэнтамі, якія паедуць на практыку Самайловіч Надзея, якая праходзіла вытворчую і пераддыпломную практыку ў СВК імя Дзеншчыкова, адной з лепшых гаспадарак вобласці. Практыку там праходзіць добра, а вось уладкавацца на працу практычна немагчыма – усе вакансіі занятыя. Пытанні з залы задавалі не толькі студэнты, але і выкладчыкі.
Вопытам праходжання практыкі ў ОАО “Кураполье-Агра” Пастаўскага раёна, а затым у фермерскай гаспадарцы Германіі недалёка ад Берліну падзялілася Доўжук Дзіяна. У сваім аповеду яна расказала пра вытворчасць ў гаспадарцы гародніны і нават пра тое, як сама вазіла яе прадаваць у Берлін. Паколькі прадукцыя экалагічная, то яна вельмі добра рэалізоўвалася і ніколі нічога не заставалася, каб вяртаць у гаспадарку.
У такой жа гаспадарцы, якая атрымлівае экалагічна чыстую прадукцыю, у Швецыі праходзіла практыку Тамара Крупіца. Яна дэманстравала севазварот, у якім тры гады запар выкарыстоўваюць канюшыну, ёсць ячмень і азімы рапс. Фермеры атрымліваюць малако, але пабудавалі яшчэ і ферму для гадоўлі авечак. Пры праходжанні практыкі за мяжой практыкант можа працаваць адведзены працоўны час, але калі пажадае працаваць звыш яго, то за гэта атрымае зарплату ў большым памеры.
У “СНБ-АГРА” Лагойскага раёна праходзіла практыку Карына Швораб, якая расказала, што працаваць прыходзілася шмат – з самага ранку і да позняга вечара. Працавала з людзьмі шмат у тым ліку, як я зразумеў, і на тэхніцы, бо з механізатарамі ў гаспадарцы праблема. Пасля яе выступу дэкан сказаў, што Карыне пэўна дадуць рэкамендацыю для паступлення ў аспірантуру.
Цікавым быў расказ і Цімафея Янушкевіча, які праходзіў практыку ў Польшчы. Заўсёды цікава слухаць студэнтаў, якія практыкуюцца ў гаспадарках, што займаюцца вырошчваннем лекавых раслін. У такія гаспадаркі едуць і проста экскурсанты. Ды і практыканты ніколі не бываюць пакрыўджанымі ў матэрыяльным плане. Кожны, хто праходзіў практыку за мяжой, меў магчымасць паўдзельнічаць ў семінарах, экскурсіях.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/af/news/4869-16-studzenya-na-agranamichnym-fakultetse-adbylasya-kanferentsyya-pa-vytvorchaj-praktytsy#sigProIdbd2543f61a
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии