Упершыню юбілей быў адзначаны школаю 10 гадоў таму, аб чым я тады таксама даваў інфармацыю на нашым сайце. За гады дзейнасці ГСГІ, які зараз называецца Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, шмат выпускнікоў Жарабковіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна закончылі наш ўніверсітэт і прысвяцілі жыццё працы ў сельскай гаспадарцы.
Мінулы юбілей школа адзначала, калі старшынёй СВК “Жарабковічы” быў Віталь Іванавіч Бусько, які закончыў наш зоаінжынерны факультэт на курсе разам з яго сучасным дэканам Яўгенам Добрукам, старшынёй СВК “Прагрэс-Вярцялішкі” Героем Беларусі Васілём Рэвякам. За 10 гадоў СВК стаў яшчэ большым па тэрыторыі. На гэты момант я нават не ўяўляю, як выглядаюць і дзе размешчаны тыя вёскі, якія нядаўна далучаны да СВК, на тэрыторыі якога знаходзіцца школа юбіляр. І зараз гаспадарку ўзначальвае таксама выпускнік нашага ўніверсітэта 1988 года Антон Тадэушавіч Булаты.
Спартыўная зала, у якой адбываецца ўрачыстасць, цудоўна аформленая. З аднаго боку залы ў першых радах знаходзяцца высокія госці, якія прыехалі з раёну. З іншага сучасныя выкладчыкі школы, з якімі я да гэтага быў незнаёмы, акрамя тых, з кім звязаны дзякуючы сацыяльным сеткам. Сярод прысутных некалькі выкладчыкаў пенсіянераў. У гэты дзень мы ехалі на цягніку разам з маёй былой настаўніцай фізікі Аляксандрай Юльянаўнай Сакалоўскай, вечарам я яе не пазнаў. Вельмі радасна, што на свяце школы я змог спаткацца і паразмаўляць з Аленай Іванаўнай Таранда, якой хутка споўніцца 85 гадоў, але якая добра памятае часы, калі пачынала працаваць і з маёй мамай выкладчыцай хіміі Соф’яй Максімаўнай Таранда. Былі цёплыя сустрэчы і яшчэ з некалькімі настаўнікам, якія працавалі ў школе раней.
У зале найбольшай групай сустрэліся выпускнікі, якія закончылі школу 45 гадоў назад. Яны ішлі адразу за маім класам. Шмат каго пазнаў, але далёка не ўсіх. Ужо пасля таго як Ала Гаспадыніч прачытала перад прысутнымі свае вершы, я падумаў, гэта ж сястра майго аднакласніка Мішы Гаспадыніча, сын якога Павел з’яўляецца выдатным беларускім паэтам, якога аднойчы высока ацаніў старэйшы гарадзенскі пісьменнік Аляксей Пяткевіч. А сама Ала для мяне і дабавіла – яе малодшы брат Васіль таксама піша вершы. Ды што там чужыя, цэлы рад крэслаў займалі сёстры, дочкі Івана Голуба. Прыгадаў усіх і калі дайшоў да Ларысы Гаспадуры, спытаў, а хто ты такая. І гэта ў той час, калі дзве гадзіны да таго мы з ёй размаўлялі на кухні ў маёй дваюраднай сястры Любы Раманоўскай, яе маці.
Хочацца адзначыць, што ўсе прысутныя на вечары былі вельмі прыбраныя. Калісьці на пачатку XX стагоддзя, калі нехта з расійскіх аўтараў фатаграфаваў народныя строі сялянак, то шмат здымкаў ён зрабіў і ў Жарабковічах. Мяне вельмі здзіўляе фотаздымак маіх аднавяскоўцаў з вёскі Зарытава 1938 года. Як яны прыгожа і годна апраналіся! Бачу, тая традыцыя захавалася і зараз.
За пультам упраўлення мультымедыя тры выкладчыцы Яніна Жаўнерчык (Кузняцова), Ніна Казакевіч і Алена Глобаж, на вечары ёсць і вядучыя Вольга Камейша і Арсень Лахманкоў. Некалі Жарабковіцкі хор, у якім спявалі і настаўнікі школы, на розных конкурсах змагаўся з хорам Вялікага Падлесся, дзе працаваў кіраўнікоў знакаміты Генадзь Цітовіч. Добра спяваюць у Жарабковічах і зараз. Некалькі разоў на сцэну паднімалася група дзяўчат. Хаця яны не на шмат гадоў малодшыя за аўтара гэтай інфармацыі, неяк не магу назваць – жанчын, хоць у іх магчыма ёсць ужо і свае ўнукі. Былі добра выкананы і сольныя песні настаўнікамі школы. Некалькі танцавальных нумароў выканалі і школьнікі, здаецца, 5 класа.
Урачыстасць працягвалася, са сцэны школу віншавалі кіраўнікі райвыканкама і раяна, СВК, сельскага савета і іншыя госці. Школе былі падараваны кампутары, інтэрактыўная дошка, грашовая дапамога. Юбілейныя класы таксама не забыліся пра падарункі для сваёй школы. Недзе ў сярэдзіне праграмы на сцэне аказаўся і я, як прадстаўнік вучоных, творчых выпускнікоў школы. Калі чэсна, то я чакаў свайго выступу, але не чакаў, што пакуль буду ісці да сцэны, то ледзь не заплачу. Неяк змог ад гэтага стрымацца. У сваім выступе я зусім не закрануў сваіх аднакласнікаў, шмат якіх ужо няма сярод нас. Не ўстрымаўся ад паведамлення, што з гэтага года ў нас павялічваецца набор на факультэты ветэрынарнай медыцыны і біятэхналагічны, і да нас можна будзе без вялікага конкурсу паступіць.
Праўда, школа заўсёды давала сваім вучням добрыя веды. Калі я яшчэ вучыўся, то на слыху была лічба – 45 выпускнікоў Жарабковіцкай школы паступілі і закончылі БДУ. Школа і зараз лічыцца найлепшай у раёне, наколькі я даведаўся са слоў выступоўцаў. У 1971 годзе мой клас цалкам удзельнічаў у Рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах па 8 відах спорту і тады мы занялі II месца ў краіне, якая называлася БССР. Я вельмі ўдзячны выкладчыкам школы, якія звязаліся са мною і запрасілі, а таксама дырэктару школы Вользе Іванаўне Бурак за тэлефонны званок, запрашэнне і ўвагу, якой я карыстаўся. Жадаю школе далейшага росквіту і поспехаў!!!
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5314-zharabkovitskaya-ssh-imya-m-g-minkevicha-adznachyla-svae-120-ya-godki#sigProId96165f7173
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии