Гэтыя курсы для аматараў пчаляроў і для тых, хто займаецца гэтай справай, стала праводзяцца штогод. Склад слухачоў у гэтым годзе быў прадстаўлены пчалярамі Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей.
Лекцыі і лабараторныя заняткі праводзілі супрацоўнікі факультэта ветэрынарнай медыцыны – Мікалай Халько, Інна Лойка, Анжаліка Шчапяткова, Міхаіл Андрусевіч, Станіслаў Лепеяў. Часам за трыбунай аказваліся і самі слухачы, каб падзяліцца сваім вопытам ў пчалярскай справе. Нехта з іх быў на нашых курсах ужо дзесяты раз. Нехта менш, хтосьці прыехаў разам з жонкай.
Пасля завяршэння курсаў слухачы атрымалі пасведчанні. Прычым, кожны, хто яго атрымоўваў, абавязкова трымаў прамову перад аўдыторыяй з пажаданнямі для сваіх калегаў. Я так зразумеў, што пасля такіх пажаданняў у гэтым годзе мы без мёду не застанёмся. Сярод апошніх выступоўцаў старэйшы пчаляр Беларусі Міхаіл Антонавіч Дударэвіч, які вось-вось адзначыць свой 90-гадовы юбілей. Ён без усякай паперкі па пунктах пералічвае тое, што і як павінны рабіць пчаляры, каб захаваць усе вуллі і атрымаць вялікі збор мёду. Ён быў стваральнікам часопіса “Беларускі пчаляр”, які выдаецца і зараз.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5295-na-fakultetse-padvyshennya-kvalifikatsyi-gdau-z-20-pa-22-studzenya-prakhodzili-kursy-pa-pchalyarstvu#sigProIdb2fa1d665e
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии