Выкладчыкі школ Барысава не ўпершыню прывозяць сваіх выхаванцаў знаёміцца з універсітэтамі Гродна. На гэты раз нашымі гасцямі сталі каля 50 школьнікаў і гімназістаў з Барысава. Сустрэла іх на ўваходзе ў галоўны корпус супрацоўнік падрыхтоўчага факультэта Рэгіна Янкелевіч, якая запрасіла ўсіх гасцей ў канферэнц-залу, дзе для іх былі паказаны два невялікіх відэа пра ўніверсітэт.
Пасля, па накірунках цікаўнасцей будучых абітурыентаў, яны былі размеркаваны на тры групы. Паколькі госці прыехалі на вялікім аўтобусе, а корпусы факультэта ветэрынарнай медыцыны і біятэхналагічнага знаходзяцца ў старой частцы горада, то мы вырашылі ісці пяшком. Са мной пайшлі 17 школьнікаў і выкладчык Уладзімір Уладзіміравіч.
На ФВМ наведалі музей пчалярства, а таксама пчолапасеку, якая знаходзіцца ў дворыку нашага корпуса. Экскурсію для маладых людзей правёў аспірант кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Станіслаў Ляпееў. Усе госці былі пачаставаны гарбатай і паспрабавалі мёду з нашай пчолапасекі.
Затым мы перайшлі ў корпус біятэхналагічнага факультэта, дзе дацэнт кафедры анатоміі жывёл, Вікторыя Сукач пазнаёміла гасцей з анатамічным музеем, дзе сабраны цікавыя экспанаты, вырабленыя рукамі студэнтаў з жывёлаў, якія жылі ў свой час ў Гродзенскім заапарку, а пасля іх натуральнай смерці сталі шкілетамі.
Вырашылі не вяртацца назад да аўтобуса, а прайсці праз стары горад і спаткацца з астатнімі каля пажарнай Каланчы, дзе мог спыніцца на нейкі час аўтобус і яшчэ з паўтары гадзіны барысаўчане мелі магчымасць самі пагуляць па гораду. Пакуль ішлі па гораду нейкі час я адчуваў сябе гідам, так як сярод школьнікаў былі і вельмі любазнаўчыя асобы са шматлікімі пытаннямі.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5652-31-sakavika-z-universitetam-znajomilisya-shkolniki-z-gorada-barysava#sigProId9105d0e452