Прыйшоў у галоўны корпус за пару гадзін да пачатку шоу і зрабіў некалькі здымкаў каманд і нават тых, рэпетыцыі якіх не бачыў. Кожны ўдзельнік конкурснай праграмы яшчэ спадзяваўся на тое, што іх каманда зойме калі не першае, то 2 ці 3 месца. Па праўдзе не верыў і ў каманду ФВМ, але яны сказалі, што разлічваюць у гэтым годзе на Гран-пры.
Першымі на сцэне з’явіліся першакурснікі ІТФ. І падумалася, як жа ім будзе цяжка разагрэць гледачоў. Гэтак бывае для ўсіх, хто выступае першым штогод. Як глядач, перажываў за іх. У праграме дастаткова цікавыя песні, танцы, пастаноўкі, але, як акажацца ў канцы шоу, інжынеры тэхнолагі застануцца ў гэтым годзе без прызавых месцаў.
Выступ студэнтаў біятэхналагічнага факультэта быў добра падтрыманы іх гледачамі. І калі я іх запытаў пазней аб тым, якое месца можа атрымаць іх каманда, адказалі, другое ці трэцяе. І гэта пры тым, што студэнты гэтага факультэта шмат гадоў былі пераможцамі шоу.
Аднаго году пасля добрага выступу студэнты ФВМ не занялі ніякага месца з-за аднаго толькі жарту. На гэты раз я не мог зразумець, чаму БТФ не атрымалі прызавога месца. Бачыў слёзы на вачах студэнтак каманды.
Трэцімі выступалі студэнты факультэта ветэрынарнай медыцыны. Па праўдзе я не чакаў ад іх такога добрага прадстаўлення, якое нагадала мне выступ студэнтаў ФВМ дзесяцігадовай даўніны, калі яны таксама атрымалі Гран-пры. Зараз адзін з удзельнікаў таго шоу Зміцер Воранаў працуе дацэнтам на кафедры акушэрства і тэрапіі факультэта. Ды і шмат хто з тых удзельнікаў стаў добрым спецыялістам. А Слава Каўрыгін працуе па спецыяльнасці ў Даніі.
Апошнія гады і студэнты факультэтаў, на якіх колькасна пераважаюць дзяўчаты, ФБУ і ФЗР, сталі займаць першыя месцы. У праграме шоу ад іх выступае вялікая колькасць удзельнікаў. Таму і ў гэтым годзе яны не засталіся без прызавых месцаў, дыпломаў і сертыфікатаў на грашовыя прэміі. І каманда агранамічнага факультэта аказалася на другім месцы. Заўсёды радуюся, што ў зале прысутнічаю, як звычайны глядач, а не як сябра журы.
Прыемна бачыць, што сярод нашых студэнтаў шмат талентаў у розных накірунках мастацкай самадзейнасці. Танцы выконваюцца як народныя, так і сучасныя. Са сцэны чуваць шмат беларускай мовы. Не ведаю, чыя гэта ініцыятыва, ці арганізатараў шоу, ці самых студэнтаў. У зале не было вольных месцаў, шоу атрымалася. Зараз перад усімі ўдзельнікамі шоу стаіць задача дагнаць астатніх у вучобе, усё ж некалькі заняткаў прапушчаныя з-за рэпетыцый.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4781-urazhanni-vykladchyka-gdau-ad-shou-pershakursnika#sigProId917d7abe71
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии