Упершыню за гісторыю гэтага шоу ў аграрным універсітэце конкурсная праграма запланаваная на два дні. У першы дзень выступілі каманды факультэтаў ветэрынарнай медыцыны, эканамінага, біятэхналагічнага і агранамічнага. У склад журы конкурсу упершыню ўключаны намеснікі дэканаў ці дэканы факультэтаў. Праўда, як аказалася пазней, у падвядзенні вынікаў яны не ўдзельнічалі. Зала запоўненая студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта. Імі ж з большага запоўнены і праходы каля сценаў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5212-yak-zvychajny-vykladchyk-paprysutnicha-na-shou-pershakursnika-2019-goda#sigProIde3be796290
Не буду аналізаваць творы, якія былі пакладзены ў аснову выступаў, так як зразумеў, што у сваім дзяцінстве я перачытаў далёка не ўсе казкі. Не чакаў, што выступ каманды майго ФВМ будзе такі арганізаваны і моцны. І падтрымка залы была арганізаваная найлепшым чынам. Нават заўважыў, што студэнты бухгалтарскага факультэту актыўна падтрымлівалі ветэрынараў. Выступоўцаў падтрымлівалі транспарантамі і ліхтарыкамі з залы.
У першакурснікаў эканамічнага факультэта былі танцы, пастаноўкі, песні, светла ілюмінацыйныя нумары. Цікавай была і праграма студэнтаў БТФ, якія пастараліся прадставіць дэканаты іншых факультэтаў, але асабліва ім удаліся імгненні выступу з вобразам уласнага дэкана Яўгена Добрука. Студэнты агранамічнага факультэта паспрабавалі адчыніць на сцэне ўласнае тэлебачанне. У іх атрымалася удала выкарыстаць як у кліпе, так і ў разрыўках паміж нумарамі свайго дэкана Алега Кажанеўскага. У кожнай каманды былі свае выдатныя танцоры і выканаўцы сольных песняў. Такое ўражанне, што на вучобу ў ГДАУ паступаюць таленавітыя ў галіне мастацтва студэнты.
Наступіў другі дзень. Ужо падчас выступу каманды інжынерна-тэхналагічнага факультэта падумалася, што меркаваць пра выступы каманд сябры журы будуць пад уплывам свежых уражанняў і тыя, хто выступаў напярэдадні, акажуцца без месцаў і ўзнагародаў. Ужо пасля выступу тэхнолагаў студэнт другога курса ІТФ Кірыл Зіменс, які быў адным з куратараў, запытаў што я думаю пра выступленне іх каманды. Адказаў коратка – нармальна. Я тады яшчэ і не думаў, што каманда ІТФ атрымае Дыплом за першае месца.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/5212-yak-zvychajny-vykladchyk-paprysutnicha-na-shou-pershakursnika-2019-goda#sigProId3391849227
На сцэне студэнты факультэта аховы раслін. Добра, што мяне не было ў журы, бо і выступ гэтай каманды мне, як назіральніку за шоу, спадабаўся. Шмат танцавальных нумароў, добрая падтрымка з залы. На сцэну выходзіць каманда факультэта бухгалтарскага ўліку. У зале ўздымаецца плакат “ФБУ – Вперед”. 11 студэнтак каманды факультэта ў форме сабак пароды далмацінцаў удзельнічаюць у добра пастаўленым сцэнары і завяршаюць сваю праграму на адным дыханні.
Журы Шоу першакурснікаў адпраўляецца на нараду па вызначэнні ўзнагародаў, а на сцэну ўзнімаюцца каманды студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў шоу. Нарэшце ўсе супакойваюцца і на сцэне з’яўляецца каманда студэнтаў першакурснікаў, якія прыехалі ў ГДАУ вучыцца з розных краінаў Афрыканскага кантыненту. Яны проста дэфіліруюць па сцэне, адзін са студэнтаў выконвае песню. Гэтая каманда не з’яўляецца ўдзельнікам шоу, але гледачы прымаюць яе вельмі цёпла. Ужо ў фае ўніверсітэта атрымалася зрабіць здымак гэтай своеасаблівай каманды.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/5212-yak-zvychajny-vykladchyk-paprysutnicha-na-shou-pershakursnika-2019-goda#sigProIdfab6c8d434
З’яўляецца журы, адбываецца ўзнагарода лепшых каманд і студэнтаў у самых розных намінацыях. Аб’яўляюцца месцы каманд і сертыфікаты на невялікія прэміяльныя сумы грошай. Нехта не аказаўся ў пераможцах, але ж гэта ў гэтым годзе. Ёсць шанс падправіць сітуацыю ў наступным. Каманда майго факультэта (ФВМ) атрымала Дыплом за трэцяе месца пасля таго, як у папярэднія гады мела першае і Гран-пры.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии