Прарэктар па науковай працы ўніверсітэта Сяргей Тарасенка напачатку спаткаўся з удзельнікамі камісіі і кіраўнікамі асобных навуковых падраздзяленняў ў канферэнцзале, дзе былі абмеркаваны аб’екты наведвання.
Прадстаўнікі камісіі спачатку наведалі калекцыйна-селекцыйны цэнтр прафесара Канстанціна Каляды, у якім выводзяцца найлепшыя гатункі збожжавых культур, якія займаюць вялікія пасяўныя плошчы на тэрыторыі Беларусі.
На вопытным полі сустрэў наведвальнікаў яго загадчык Павел Шэшка. Спачатку пазнаёміліся з вопытным садам універсітэта, з пасевамі кавуна, якія ў гэтым годзе ўпершыню ў яго гісторыі арганізаваў прафесар Аляксандр Аутка. Тут жа Аляксандр Аляксандравіч пазнаёміў гасцей са сваёй інавацыйнай тэхнікай, прызначанай для вырошчвання гародніны без выкарыстання гербіцыдаў. З адным са сваіх дыпломнікаў паспеў адабраць узоры глебы для далейшых мікрабіялагічных даследаванняў.
Нашы камп’ютаршчыкі паказалі, як дзейнічае квадракоптэр, з дапамогай якога можна праводзіць ацэнку пасеваў розных культур у перыяд іх вегетацыі. Пасля чаго члены камісіі пачалі вандроўку па вопытным полі, плошча якога сягае больш за 100 га. Абыходзілі пасевы культур не толькі пешкі, але і на аддаленыя дзялянкі ездзілі і аўтобусам.
Наступным аб’ектам быў завод па вытворчасці вельмі перспектыўнага азотнага ўгнаення сульфату амонію, які з’яўляецца пабочным прадуктам капралактамавай вытворчасці на аб’яднанні “Хімвалакно”. Пакуль прадукцыя завода адгружаецца ў замежныя краіны, але пасля правядзення Паўлам Барадзіным рэгістрацыйных даследаванняў, з наступнага года грануляваны сульфат амонію можна будзе выкарыстоўваць і ў Беларусі. Сяргей Тарасенка патлумачыў, што форма ўгнаення перспектыўная тым, што гранулы раствараюцца ў глебе не адразу і адначасова з азотам яна абагачаецца і серай, якая неабходна для харчавання раслін.
Наступным аб’ектам агляду з’явіўся вучэбна-практычны цэнтр “Рыдзялі”, які пачаў дзейнічаць з гэтага года і дзе праходзяць навучанне студэнты біятэхналагічнага факультэта і факультэта ветэрынарнай медыцыны, а таксама праводзяцца навуковыя даследаванні, пра якія расказалі маладыя навукоўцы Глеб Туміловіч і Дзяніс Харытонік.
Пасля абеду удзельнікі камісіі пазнаёміліся з лабараторыяй ДНК-тэхналогій, з абсталяваннем і працай якой камісію пазнаёміла загадчык яе Вольга Епішка. Затым Аксана Белавус расказала пра аналізы, якія выконваюцца ў навукова даследчай лабараторыі. Для наведвальнікаў былі прадэманстраваны аналізы на ўтрыманне антыбіётыкаў у малацэ. Хутка і зручна. Камісія наведала і навуковы цэнтр, які займаецца перасадкай эмбрыёнаў ад высокаўдойных кароў да звычайных. Апошнім аб’ектам быў цэнтр навуковага пчалярства, дзе члены камісіі пазнаёміліся з музеем, пасекай, якая знаходзіцца ў дворыку корпуса ФВМ і некалькі хвілін пабылі ў доміку для рэлаксацыі, паслухалі гудзенне пчаліных сямей і водар, які падымаецца з іх вулляў.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3214-dzyarzha-naya-kamisiya-pa-pryjomtsy-vopyta-29-chervenya-2016-goda-paznajomilasya-z-ikh-pravyadzennem-u-gdau#sigProIdf79962e4af
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии