Экскурсія была арганізавана прафсаюзным камітэтам універсітэта, які праводзіць шмат мерапрыемстваў для пашырэння кругагляду сваіх сябраў. Па просьбе старшыні прафкаму Паўла Барадзіна мне давялося быць гідам гэтай паездкі.
Нягледзячы на тое, што ад 1988 года бываў рэгулярна ў гэтым горадзе, меў і маю там шмат сябраў, а да гэтае паездкі давялося рыхтавацца нанова. Ад XIVстагоддзя зямля, на якой размешчаны Беласток, належала да Вялікага Княства Літоўскага. У адрозненні ад Гародні, у якой ужо ў XII стагоддзі існаваў шэраг мураваных пабудоў, статус мястэчка ці горада Беласток атрымаў толькі ў 1749 годзе, калі гаспадарамі яго былі Браніцкія, пры якіх і распачаўся росквіт горада. Горад, як ніякія іншыя быў заселены іудэямі і толькі невялікія адсоткі прыпадалі на каталікоў, пратэстантаў, праваслаўных і мусульман.
Сярод супрацоўнікаў універсітэта былі заўважаны прарэктар, дэкан, дацэнты, асістэнты, каменданты інтэрнатаў, студэнты. Усяго 52 асобы, якія паездкай засталіся задаволеныя, бо і надвор'е аказалася сонечным. Пакуль ехалі, крыху даведаліся і пра такія мястэчкі Беластоцкага краю, як Белавежа, Супрасль, у якіх мне даводзілася бываць па некалькі разоў і якія таксама маюць сваю багатую гісторыю. Ніхто з паездкі не вярнуўся без сувеніраў, паколькі была магчымасць наведаць і буйныя кропкі гандлю Беластоку, дзе амаль ці не ўсе пакупнікі размаўляюць не па-польску.
Старшыня прафкаму ўніверсітэту распавёў пра бліжэйшыя наступныя паездкі ў Мір ды Нясвіж, у Мінскія дэльфінарый і планетарый, у Санкт-Пецярбург і на поўдзень Польшчы. Калі развітваліся, вандроўнікі выказвалі падзяку Паўлу Ўладзіміравічу Барадзіну і мне, як гіду паездкі.
https://www.ggau.by/nowosti/2286-21-lyutaga-adbylasya-ekskursiya-supratso-nika-gdau-u-belastok#sigProId7e86ea8b1a