9 гадоў таму ў музеі ГДАУ была арганізавана выстава прысвечаная 50-м угодкам першага палёту чалавека ў космас, на якую загадчык музея прафесар Уладзімір Верхась запрасіў іншага прафесара з кафедры раслінаводства Канстанціна Каляду, які быў сам сведкам адпраўкі некалькіх савецкіх касманаўтаў у космас падчас службы ў арміі, якая пачыналася з 1960 года. Асобны стэнд, прысвечаны палётам у космас існуе і зараз у музеі гісторыі ГДАУ.
Канстанцін Уладзіміравіч Каляда і зараз працягвае працаваць у нашым універсітэце. Пад яго кіраўніцтвам супрацоўнікі кафедры займаюцца селекцыяй збожжавых культур, а гатункі азімай пшаніцы, якія выведзены ў ГДАУ, займаюць важкую частку пасяўных плошчаў не толькі ў рэспубліцы Беларусь, але ўжо і ў РФ.
Не шмат хто ў Гародні можа падзяліцца сваімі ўражаннямі так, як Канстанцін Уладзіміравіч, які якраз прысутнічаў на касмадроме падчас запуску на ракеце Юрыя Гагарына, бо служыў там. І калі пачынаў служыць у 1960 годзе, дык гэта былі адзінкавыя запускі, а пад канец службы праз 3,5 гады была магчымасць і самому злятаць у космас. Пасля праверкі вестыбулярнага апарату, ён прайшоў, але адшукаліся наступствы запалення лёгкіх у дзяцінстве. Каля 60 беларускіх хлопцаў у вагоне цялятніку 7 сутак дабіраліся да месца службы на тэрыторыі пустыні Кара-Кум, якая мае вельмі жорсткія глебава-кліматычныя ўмовы. Вясной зацвітаюць цюльпаны, а затым усё поўнасцю перасыхае на ўвесь астатні год. Шмат чаго Уладзімір Канстанцінавіч бачыў, але і зараз не мае права расказваць аб усім. Ён служыў на абслугоўванні дызельных падстанцый і быў задзейнічаны на запусках усіх ракет. За 3 гады на спецмашыне па абслугоўванні ракет наездзіў 40000 тысяч км.
Старт космического корабля «Восток» с космонавтом Ю. Гагариным на борту. 12 апреля 1961 года
Сустрэча з Гагарынам адбылася толькі пасля яго вяртання на землю. Падрыхтоўка да палёту вялася за тры месяцы. Уражанні ад самой ракеты, якую бачыў яшчэ да старту, захаваліся да гэтага часу. Калі падумаць, то на запуск працавалі там тысячы чалавек. Але усе хаваліся перад стартам. У момант, калі запальвалі ракетныя падстанцыі атрымалася замыканне ў выглядзе вольтавай дугі. Але, дзякуючы дзеянням электрыкаў запуск ракеты быў хутка пераключаны на дызельны ток. Калі прыехалі на падстанцыю і пачалі працу над непаладкамі, пачулі голас Левітана, які паведамляў, што Гагарын паляцеў у космас. Шмат хто быў за гэта ўзнагароджаны спецыяльнымі медалямі, атрымаў падзяку і Канстанцін Каляда, які служыў тады яшчэ не надта доўга.
На Венеру, і на спутнік Зямлі Месяц адпраўлялі ракеты... Хараніў сваіх хлопцаў, калі аднойчы яшчэ да запуску ракета ўзарвалася і загінула 126 чалавек... Толькі на 5 хвілін тады і ён спазніўся да тае ракеты і застаўся ў жывых... Сустракаліся і з Гагарыным і з Цітовым, прыходзілася размаўляць з імі. Касманаўты пыталіся ва Уладзіміра ці бачыў ён запуск, а той сказаў Цітову, што не толькі бачыў, але і ведае, як яго будзілі. Бо касманаўт страціў прытомнасць пасля таго, як трапіў пад радыяцыю. З Сяргеем Паўлавічам Каралёвым гулялі ў валейбол па жвіры. Пад канец службы прыхварэў, але бачыў яшчэ, як паляцела ў космас Валянціна Церашкова і ведае, як цяжка яна пераносіла той палёт. Тут жа ўсе прыгадалі, што і маці і бацька ў яе былі этнічнымі беларусамі. Уражанняў засталося больш, чым дастаткова. Нават калі ўжо вучыўся ў інстытуце, то бывала, што выклікалі і самалётам дастаўлялі на Байканур і назад.
Тады на адкрыцці выставы прыгадалі і іншых беларусаў - вынаходніка шматступеннай ракеты Казіміра Семяновіча, вынаходніка электраграфіі і бесправадной перадачы электрычных сігналаў Якуба Наркевіча-Ёдку, стваральніка рэактыўных знішчальнікаў Паўла Сухога. Пасля таго, як Гагарын сказаў сваё знакамітае “ПОЕХАЛИ”, наступнымі былі словы “КОСБЕРГ СРАБОТАЛ”. Сямён Козберг на касмадроме “Байканур” меў пасведчанне № 2 (№ 1 – быў у Каралёва). Сямён нарадзіўся ў Слуцку і стаў галоўным канструктарам вадкаснага рэактыўнага рухавіка з дзесяцікратным рэгуляваннем цягі, дзякуючы якому і стаў магчымым палёт Юрыя Гагарына. Узгадваліся прозвішчы касманаўтаў беларусаў Пятра Клімука, Святланы Савіцкай, Уладзіміра Кавалёнка.
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии