Некалькі дзён у ГДАУ знаходзіцца дэлегацыя з Нямеччыны, у складзе якой фермер Зігберт Крысціян Будзішын, і маладыя філолагі Аляксандра, Ганна і Крысціна. У Гродне надалей застанецца Аляксандра, якая будзе дапамагаць нашым студэнтам, што паедуць на вытворчую практыку ў Германію, у падвышэнні ўзроўню валодання нямецкай мовай.
5 лютага, пакуль у гасцей быў вольны час, мы разам з імі знаёміліся з горадам, яго архітэктурай і гісторыяй. Паколькі ў сярэдзіне дня ў мяне была лекцыя, то экскурсія складалася з двух частак і завяршылася каля 10 гадзін вечара. Спачатку пазнаёміліся з горадам 18 стагоддзя, дзе з удзелам нямецкіх майстроў адбывалася развіццё мануфактур у Каралеўскім горадзе. У раёне Гарадніцы захаваўся не толькі адзін з домікаў, у якіх жылі майстры, але і дзейнічае адзіная ў Беларусі Лютэранская Кірха.
Пасля абеду прагуляліся ад Каложы і да рэстарана “Беласток”, куды зайшлі на каву, падняліся на “Крышу міра”, адкуль спадарожнікам паказаў забудову Старога горада. На “Крышы міра” сустрэў свайго дыпломніка Дзіму Букава, які ў вольны ад заняткаў час там працуе. Дарэчы, зараз куды не зайдзі, усюды бачыш студэнтаў нашага ўніверсітэта, якія ўладкаваліся на працу. Спытаў, ці не збіраецца ён паехаць у Германію на практыку, але ён адказаў, што збіраецца на практыку да фермера на тэрыторыі Мінскай вобласці.
Вярнуліся на Савецкую плошчу, дзе наведалі Аптэку-музей і Фарны касцёл. У аптэцы мы набылі гарбату вытворчасці фірмы “Біятэст”, на Кірава 3 набылі сувеніры, а Зігберт яшчэ і калоду карт даваеннага часу Гродзенскай фабрыкі Лапіных, якія ў апошні час некалькі разоў ізноў перавыдадзены. Адтуль мы вырашылі наведаць яшчэ адзін бар, які толькі-толькі адчыняецца на вуліцы Урыцкага, дзе нас прыемна сустрэлі. Такі ж цёплы прыём быў і у рэстаране “Беласток”. Афіцыянт, адчуўшы, што я гавару па-беларуску, увесь час звяртаўся да нас на мове. Паколькі дзяўчаты з Берліну філолагі, то іх цікавіла і тое, як шмат людзей у нас гаворыць па-беларуску.
Ну вось, зараз ў мяне з’явіліся знаёмыя і ў Берліне. А таму, калі там акажуся, то маю ўжо гарантыю на добрую экскурсію па гораду.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5363-znajomstva-z-goradam-gastsej-gdau-z-germanii#sigProId256b2faba6
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии