Пяць разоў дэлегацыя з Варонежскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта імя Імператара Пятра Вялікага ў колькасці не менш, як 30 выкладчыкаў і студэнтаў наведвала наш універсітэт. Падчас кожнага прыезду госці ўдзельнічалі ў навуковых канферэнцыях, круглых сталах, спартыўных спаборніцтвах. Заўсёды вырашаліся пытанні развіцця супрацоўніцтва паміж нашымі ўніверсітэтамі і асабліва факультэтамі ветэрынарнай медыцыны. Здаецца, ніколі раней нашы супрацоўнікі не накіроўвалі ў Варонеж столькі сваіх матэрыялаў на канферэнцыю, як мінулай восенню. Падчас іх прыезду ў снежні 2019 года ўзнімаліся пытанні абмену студэнтаў пры праходжанні вытворчых практык.
На мінулым тыдні для вырашэння практычных пытанняў да нас ізноў прыехалі загадчык кафедры ветэрынарна-санітарнай экспертызы, эпізааталогіі і паразіталогіі, намеснік дэкана факультэта па навуковай працы Сяргей Мікалаевіч Сямёнаў і галоўны спецыяліст па кадрах холдзінга “ЕkoNiva-APK” Ганна Нікіткова. Падчас сустрэчы гасцей са студэнтамі біятэхналагічнага факультэта і факультэта ветэрынарнай медыцыны Ганна паведаміла, што “ЕkoNiva-APK” вядучы аграрны холдзінг Расіі, які па вытворчасці малака займае першае месца ў свеце і мае свае прадпрыемствы ў некалькіх абласцях краіны.
Акрамя таго, холдзінг займаецца пастаўкамі тэхнікі, племянной справай,насенневодствам, перапрацоўкай малака. На базе холдзінга праходзяць стажыроўкі і практыкі студэнты з вялікай колькасці аграрных універсітэтаў і акадэмій Расіі. На слайдзе былі прадстаўлены 33 ВНУ аграрнага накірунку, але, як сказала Ганна, іх на самай справе больш. Практыкі ў кампаніі ЭкоНива маюць свае перавагі: адбываюцца на працягу ўсяго года, прадстаўляюцца пасады, кампенсуецца пражыванне, харчаванне, пераезды, за кожным практыкантам замацоўваюцца настаўнікі, па кожнаму накірунку арганізуюцца дадатковыя лекцыі, практыканты атрымоўваюць аклад і ў канцы практыкі прэмію ў памеры да 200% ад акладу.
Праз нейкі час мы даведаемся ці адправяцца нашы студэнты на практыку ў заходнія рэгіёны РФ. А пакуль што студэнты старэйшых курсаў ФВМ і БТФ маюць магчымасць падумаць і прыняць рашэнне, перад чым спыніцца, прайсці практыку ў Беларусі, паехаць ў Еўропу ці падацца на ўсход, дзе можна не толькі набыць веды ў сваё галіне, але і крыху зарабіць грошай.
У гэты дзень, 13 лютага, гасцей яшчэ чакала экскурсія па гораду, якую мы аб’ядналі з групай падвышэння кваліфікацыі. Разам даехалі да Каложы, пасля да Пажарнай каланчы, адкуль наша прагулка працягвалася пешкі. Для Сяргея Мікалаевіча гідам я ўжо быў 5 раз, але, як ён сказаў пасля, кожны раз даведваецца нешта новае. Вядома ж, ён ведае горад за столькі наведванняў вельмі добра. І ў канцы прапанаваў нам з Ганнай зайсці ў рэстаран “Беласток”, паспрабаваць дранікаў, якія яму спадабаліся ў мінулы раз. За вячэрай была магчымасць паразмаўляць. На наступны дзень госці наведалі яшчэ нашу лабараторыю ДНК-тэхналогій.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5322-chargovy-pryezd-u-gdau-gastsej-z-varonezha-i-kalugi#sigProIdb2fba73c29
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии