Выехалі з Гродна ад галоўнага корпуса універсітэта а 18.00 ў пятніцу, а вярнуліся туды ж, адкуль і выехалі каля 4 гадзін раніцы ў панядзелак. Быў яшчэ час сабрацца на працу і вучобу.
Для мяне гэта была першая такая паездка ў Львоў, які можна лічыць культурнай сталіцай Украіны, такой, якой з’яўляецца Гродна для Беларусі. На месцы нас сустрэла экскурсавод, якая пазнаёміла з асноўнымі помнікамі архітэктуры і гісторыяй старой часткі горада. Падчас нашай экскурсіі раскрывалася тое, што наша гісторыя цесна пераплятаецца з гісторыяй Львова. Тут ёсць помнік нашаму земляку Адаму Міцкевічу.
У Львове стаіць помнік Івану “Фёдараву” і на выступу старой крэпасной сцяны можна прачытаць яго словы, пад якімі стаіць сапраўднае прозвішча паслядоўніка справы Ф.Скарыны Івана Федаровіча, які быў родам з Віцебшчыны і праз 49 гадоў пасля беларускага першадрукара надрукаваў сваю першую кнігу. Каля помніка мясцовыя кнігалюбы ладзяць пастаянную ярмарку, дзе можна набыць самыя розныя выданні.
Чамусьці раней думаў, што ў Львове, таксама як у Гродна ці Вільні, шмат захавалася каталіцкіх касцёлаў. Было адкрыццём, што такія шыкоўныя храмы належаць усё ж грэка-каталікам і служба ў іх вядзецца па-украінску.
Знаёміліся з горадам далей у суботу і нядзелю мы невялікімі групамі. Ад самага прыезду мяне сустракаў даўні сябра, актор Львоўскага тэатру імя М.Занькавецкай Раман Біль, з якім не бачыліся 31 год. Тады, летам 1988 года, тэатр быў на гастролях спачатку ў Мінску, затым у Гродна. Упершыню на тэрыторыі Румлёўскага парку гарадзенцы ладзілі Купалле, у якім і прынялі ўдзел нашы украінскія сябры, якія завіталі ў сваіх прыгожых вышыванках. Мабыць таму і я ў абодва дні экскурсій быў увабраны ў вышыванку Слонімскай швейнай фабрыкі. А Раман са сваімі землякамі з Каламыі вечарамі ладзіў нейкія выставы-выступы проста ў горадзе.
У другі дзень разам з Раманам хадзілі Станіслаў Ляпеяў з маёй кафедры і Сяргей Смурага студэнт факультэта аховы раслін. З вежы над ратушай паглядзелі на віды горада. Пабывалі ў двух кавярнях – адна ў памяшканні старой аптэкі, а другая цікавая тым, што ў ёй шмат гадоў збіраюцца хіпі. Пабывалі ў краме, дзе прадаюцца галандскія і французкія цвёрдыя сыры.
У кожнага, хто прыняў удзел у такой экскурсійнай паездцы засталіся прыемныя ўражанні ад горада, кожны купіў нейкія сувеніры, цукеркі, сыры ды віно. У дарозе атрымаў паведамленне ад Рамана “Для мене два дні в хорошову товаристві булі чудові!”. І для нас паездка ў Львоў, арганізаваная прафкамам, была добрай і пазнавальнай.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/5186-supratso-niki-i-studenty-gdau-pabyvali-na-ekskursii-lvove#sigProIdf3dc473726
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии