Пад такой назвай 29 студзеня адбыўся круглы стол, арганізаваны кафедрай аграхіміі, глебазнаўства і сельскагаспадарчай экалогіі, які адчыніла ўступным словам загадчык кафедры Алена Браніславаўна Ласевіч. Падчас такой імпрэзы планавалася заслухаць два вялікія выступы і ўдзел у дыскусіі ўсіх прысутных.
Першым выступіў з дакладам “Узнаўленне ўрадлівасці глебаў Беларусі” доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч. Ён пазнаёміў прысутных з комплексам прыёмаў, якія могуць дапамагчы захаваць глебы ад воднай і ветравой эрозіі.
Далей у сваёй размове ён закрануў праблемы змяншэння ў глебе гумусу, фосфару і калію. Наколькі я зразумеў, галоўнае выратаванне нашых глебаў заключаецца ў пашырэнні вырошчвання і долі ў севазваротах шматгадовых траў. Без выкарыстання мінеральных угнаенняў захаваць урадлівасць глебы таксама немагчыма. Іосіф Міхайлавіч прывёў дадзеныя аб тым, што менш, чым за два дзесяцігоддзі ў 38 раёнах Беларусі, дзе доля шматгадовых траў складала 23-24%, утрыманне гумусу ў глебе павысілася на 0,05-0,21%, і настолькі ж адсоткаў панізілася ў 80 раёнах, дзе травы складалі 17-19%. Змяншэнне гумусу было там, дзе ўносілі больш гною.
У сучасны момант арганічнае земляробства, калі і выкарыстоўваецца ў іншых краінах, дык не ў надта вялікіх памерах. Экалагічна чыстая прадукцыя ў разы тры даражэйшая за звычайную і карыстаецца попытам, але яе вытворчасць накіравана на змяншэнне колькасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У Беларусі эканамічны стан вымушае СВК зменшыць колькасць мінеральных угнаенняў у апошнія гады, што вядзе да памяншэння ўрадлівасці глебаў. Назіраецца змяншэнне ўтрымання азоту, фосфару і калію ў шмат якіх раёнах Беларусі. Тое ж самае датычыць і мікраэлементаў.
У абмеркаванні выступу ўдзельнічалі галоўны аграном СВК імя Дзеншчыкова Генадзь Міхайлавіч Эйсмант, прарэктар па вучэбнай працы, доктар навук, якога добрым словам узгадваў лектар, Аляксандр Віктаравіч Свірыдаў, Генеральны дырэктар Гродзенскай абласной асацыяцыі фермераў Уладзімір Вітальевіч Ушкевіч і іншыя.
Пра ураджайнасць, якасць прадукцыі і ўрадлівасць глебы пры традыцыйным і арганічным земляробстве гаварыла кандыдат с.-г. навук, дацэнт, загадчык лабараторыі арганічных рэчываў глебы “Інстытута аграхіміі і глебазнаўства” НАН Беларусі Таіса Міхайлаўна Серая. Яна расказала пра ўплыў біяўгнаенняў і біяпестыцыдаў на урадлівасць бульбы і іншых культур. Пры выкарыстанні ўгнаенняў з высокай біялагічнай актыўнасцю і невысокім утрыманнем пажыўных рэчываў, у выніку выкарыстання мікрафлорай азоту, ураджайнасць культур падала.
Сваім вопытам вядзення арганічнага земляробства падзяліўся дырэктар ГАА “Здаровая краіна” Віталь Іванавіч Белавокі. Гэтая гаспадарка ў Бераставіцкім раёне мае сертыфікацыю сваёй прадукцыі ад Еўрасаюза і мае права пастаўляць туды ягады і садавіну, але пры гэтым ім нельга выкарыстоўваць ніякай хіміі.
Выступіў таксама прадстаўнік літоўскай фірмы “Біядынаміка” Рымантас Гагас, які пазнаёміў з працэсам вытворчасці біяўгнаенняў на аснове гною. Дарэчы, даследаванні па іх выкарыстанні ў якасці некарнявой падкормкі раслін, праводзяцца супрацоўнікамі кафедры, якая арганізавала круглы стол. Рымантас расказаў, што ў Літве ёсць магазіны, у якіх прадаецца прадукцыя ад гаспадарак фермераў, што займаюцца арганічным земляробствам і аб’яднаныя ў асацыяцыю.
За круглым сталом выступілі ў дыскусіі супрацоўнікі ГДАУ Сяргей Іванавіч Юргель, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Аутка, якія якраз займаецца арганізацыяй і прапагандай экалагізаванага земляробства. Размова працягвалася далей …
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/4894-uradlivasts-gleby-i-arganichnaya-selskaya-gaspadarka#sigProId10f4628552
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии