Падчас візіту ў Гродна выкладчыкі з Варонежскага аграрнага ўніверсітэту наведалі сваіх калег на факультэце ветэрынарнай медыцыны.
За “круглым сталом” ў лекцыйнай зале дэкан ФВМ Аляксандр Арыстаў расказаў прысутным пра спецыяльнасці, якія набываюцца студэнтамі на факультэце. У сваёй прамове ён закрануў умовы вучобы, электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, адпрацоўкі прапушчаных заняткаў і іншыя пытанні вучэбнага працэсу – магістратуру і аспірантуру.
Аляксандр Васільевіч пазнаёміў са сваімі выкладчыкамі і тым, на якіх кафедрах яны працуюць. Праўда, некалькі з варонежскіх выкладчыкаў у нашым універсітэце ўжо не першы раз. Заадно ён уручыў сертыфікаты ўдзельнікаў нашым вучоным, якія адпраўлялі свае матэрыялы на навукова-практычную канферэнцыю ў Варонеж, якая адбылася там 15 лістапада.
Ад гарадзенскага аграрнага выступіў дэкан ФВМ Віктар Малашка, які пасля ўручыў гасцям пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі па інавацыйных тэхналогіях у жывёлагадоўлі. Пасля сустрэчы спецыялісты профільных кафедраў змаглі яшчэ паразмаўляць між сабою. Вечарам ў гэты дзень павінна была адбыцца гульня ў футбол паміж студэнткамі Варонежскага аграрнага і Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэтаў.
Аб выніках гульні даведаўся на наступны дзень – 1:1. Было каля 8 гадзін ранку, вырашыў заглянуць ці з’ехалі нашы госці з інтэрнату. Усе яны знаходзіліся ў аўтобусе. Настрой быў добры. Разам з імі да Мінску ехалі і некалькі нашых студэнтаў разам з кіраўніком аддзелу знешніх сувязяў ГДАУ Паўлам Сняжыцкім.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/fwm/news/4840-krugly-stol-vykladchyka-fvm-gdau-i-varonezhskaga-dau-imya-pyatra-vyalikaga#sigProId2e96fe7238
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии