Музей не мае ўваходных білетаў, таму наведванне яго адбываецца задарма пасля дамовы з супрацоўнікамі цэнтра. Першымі з’явіліся школьнікі 4-х і некалькі чалавек старэйшых класаў школы № 40 г. Гродна.
Дзяцей сустракалі дацэнт Мікалай Халько і аспірант Станіслаў Ляпееў. Пакуль Мікалай Віктаравіч знаёміў школьнікаў з экспанатамі музея, Станіслаў заварваў гарбату, да якой прапаноўваў мёд з пасекі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту.
Дзеці аказаліся даволі дапытлівымі. Адна дзяўчынка пыталася ці ведаю я, як праверыць якасць мёду. І нават на развітанне сказала, вы ж праверце тую методыку, пра якую я расказвала. Аднаму з хлопцаў я паказаў пасеку ў двары корпуса факультэта ветэрынарнай медыцыны, якая не ўваходзіла ў планы наведвальнікаў.
Іншым днём музей пчалярства на ФВМ наведвалі ўжо школьнікі школы № 38. Экскурсію па музеі праводзіў Стас адзін. На наступны дзень ізноў прыйшлі школьнікі, але ўжо іншых чацвёртых класаў школы № 40. Пасля наведвання нашага музея яны яшчэ наведалі і анатамічны музей, які размяшчаецца ў корпусе біятэхналагічнага факультэта на вуліцы Акадэмічнай. Я сам быў здзіўлены там, што ў музеі з’явіліся новыя шкілеты самых розных жывёл.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4775-padchas-kanikula-shkolniki-navedvali-muzej-tsentra-navukovaga-pchalyarstva-gdau#sigProIddd6292c8d3
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии