З мэтай пазнаёміць сучасных вучняў школ раёнаў з нашым універсітэтам падрыхтоўчым аддзяленнем было арганізавана наведванне розных аб’ектаў ГДАУ.
Школьнікі трох школ Лідскага раёна пазнаёміліся з галоўным корпусам і наведалі інжынерна-тэхналагічны факультэт, дзе можна было паглядзець на абсталяванне лабараторый, неабходнае для падрыхтоўкі такіх спецыялістаў, як інжынеры тэхнолагі розных накірункаў.
На ветэрынарным факультэце ў музеі цэнтру навуковага пчалярства сустрэў школьнікаў з Мастоўскага і Свіслацкага раёнаў. Экскурсію па музеі для іх праводзіў дацэнт Мікалай Халько, які на развітанне пачаставаў школьнікаў гарбатай з мёдам з пасекі, што размяшчаецца ў дворыку ФВМ.
У будынку біятэхналагічнага факультэта школьнікі з Вярцялішкаў разбіліся на дзве групы. Пакуль адна з іх наведвала анатамічны музей, іншая знаёмілася з лабараторыяй ДНК-тэхналогій. Нават для мяне расказ загадчыцы лабараторыі Вольгі Епішка аказаўся цікавым, паколькі за час, пакуль там не быў, з’явілася шмат новага ўнікальнага абсталявання, з дапамогай якога праводзяцца самыя сучасныя даследаванні. Некалькім школьнікам Вольга Аляксандраўна ахвяравала прабіркі з малекуламі ДНК у выглядзе спіралі, якія бачны няўзброеным вокам.
Пасля ўсе вучні накіраваліся ў музей пчалярства, дзе яны сустрэліся са школьнікамі Калінкавіцкага раёну. У іх было яшчэ жаданне пабачыць горад.
Зараз мы чакаем, што тыя, хто бліжэй пазнаёміўся з нашым універсітэтам, магчыма вырашаць паступіць на абраную спецыяльнасць. У гэтым месяцы ідзе прыём заяў і паступленне на завочнае аддзяленне. А раптам яшчэ не позна?
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4821-1-snezhnya-adbylosya-znajomstva-shkolnikau-z-universitetam#sigProIdcee5eefbbd
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии