У працы семінару прынялі ўдзел каля 60 спецыялістаў, якія ўзначальваюць розныя аддзелы, звязаныя з раслінаводствам вобласці і раёнаў. Кіраваў усім семінарам першы намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Алейзавіч Жук. Першая пленарная частка семінару адбылася ў Росі, затым ўдзельнікі нарады перамясціліся на тэрыторыю фермерскай гаспадаркі “Гарызонт” Генрыха Валер’янавіча Мысляўца, а пасля на поле філіяла “Дубна” ААА Агракамбіната “Скідзельскі” Мастоўскага раёна.
Тэма семінару “Рэсурсазберажэнне і падвышэння ўрадлівасці глебы ў інтэнсіўным земляробстве. Бульбаводства. Асаблівасці тэхналогіі ўборкі кукурузы ва ўмовах бягучага года”. Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт да правядзення гэтага семінару мае самае непасрэднае дачыненне. Новыя тэхналогіі вырошчвання бульбы пры зніжэнні пестыцыднай нагрузкі заснаваныя на тым, што дзякуючы створанаму Аляксандрам Ауткам разам з супрацоўнікамі кафедры механізацыі ГДАУ і заводам “Тэхмаш” агрэгату ўніверсальнаму, які дазваляе вырошчванне бульбы без выкарыстання гербіцыдаў.
Акрамя таго, другі год вядуцца даследаванні па адмене, калі не поўнай, то частковай выкарыстання фунгіцыдаў на бульбе. З дапамогай біялагічных сродкаў плануецца стымуляваць рост раслін, падвысіць іх імунітэт і устойлівасць да захворванняў. Варыянтаў даследаванняў шмат і шмат розных біялагічных сродкаў. Гэта Экасіл Плюс, розныя варыянты Экагум, Бактасол, Экасол, Поліфункур. Дадзеныя пакуль у апрацоўцы.
Пасля ўборкі азімага рапсу глеба з пажніўнымі астанкамі апрацоўвалася двума агрэгатамі – дыскатарам і агрэгатам глебаапрацоўваючым камбініраваным (АПК-6), які выпускаецца на заводзе “Тэхмаш” ў Лідзе. Апошні прызначаецца для апрацоўкі пажніўных астанкаў пасля ўборкі кукурузы і рапса. Ён раздрабняе астанкі раслін, якія трапляюць у глебу. Пра гэты агрэгат і іншую тэхніку завода расказаў удзельнікам семінару яго тэхнічны дырэктар Ягоўдзік Сямён Рыгоравіч.
Былі праведзены прадэманстраваны вынікі даследаванняў па ўплыву розных прыёмаў апрацоўкі палёў пасля ўборкі рапсу з выкарыстаннем біяпрэпарату Поліфункур і прадэманстраваны расліны рапсу, якія выраслі ва ўмовах безплужнай апрацоўкі глебы з выкарыстаннем дыскатару і АПК-6. Новы прыём апрацоўкі глебы разам з унесеным прэпаратам Поліфункур павысіў больш, чым у два разы развіццё наземнай масы рапсу.
Удзельнікі семінару пазнаёміліся з тэхналогіямі ўборкі цыбулі і бульбы ў ФГ “Гарызонт”, а затым з новым агрэгатам (АПК-6) па апрацоўцы глебы. Пра рэзервы павелічэння ўрадлівасці сельскагаспадарчых культур распавёў Іван Андрэевіч Шаганаў, а пра ролю біялагічных прэпаратаў айчыннай вытворчасці - дырэктар УП “БелУніверсалПрадукт” Аляксандр Аляксандравіч Шабанаў. Удзельнікам семінару былі раздадзены пакункі з прадуктамі УП, інструкцыі. Уражвае тое, што нягледзячы на рэалізацыю вялікай часткі прадукцыі ў РФ, яна падпісаная на двух мовах – беларускай і рускай.
Таксама ўдзельнікі семінару пазнаёміліся з некалькімі гатункамі бульбы, насенне якой прапануе Гродзенскі рэгіянальны цэнтр па раслінаводству (г. Шчучын), а таксама азнаёміліся з тэхналогіяй вырошчвання кавуна, які ўжо шырока распаўсюджваецца ў Беларусі, пачаставаліся імі і атрымалі праспекты з сучаснай тэхналогіяй вырошчвання, якую прапагандуе аграрны ўніверсітэт.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/4498-ablasny-seminar-narada-na-baze-selskagaspadarchykh-arganizatsyj-va-kavyskaga-i-masto-skaga-rajona-adby-sya-6-verasnya-2018-goda#sigProIdd0d55e8051
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии