Выпадкова аказаўся 16 ліпеня ў галоўным корпусе. На вуліцы ішоў дождж, а ўнутры працягваўся прыём заяў ад абітурыентаў, якія паступаюць на розныя факультэты Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта. Яшчэ застаецца адзін дзень прыёму заяў, а ўжо амаль цалкам запоўнены планавыя месцы прыёма.
Частка студэнтаў, якія закончылі аграрныя каледжы паступае на скарочаную форму навучання. Заўважыў вялікую групу абітурыентаў, якія ішлі з лекцыйнай залы. Аказалася, што гэта дэкан агранамічнага факультэта Алег Кажанеўскі правёў для іх кансультацыю па экзаменах, якія яны будуць на днях здаваць. Усе абітурыенты пасяліліся ў інтэрнатах універсітэта на час здачы ўступных экзаменаў. Аграрны ўніверсітэт адрозніваецца тым, што прадастаўляе пражыванне ў інтэрнаце для ўсіх студэнтаў.
На колькі хвілін затрымаў кожнага, хто ў гэты дзень падаваў заявы. Даведваўся адкуль яны прыехалі, чаму паступаюць, планы на будучае працаўладкаванне. Калі хто з абітурыентаў сумняваўся ў сваіх сілах, то запаўняў мэтавую дамову з прадстаўнікамі абласцей ці нават раёнаў, якім патрэбныя ў будучым спецыялісты. Хтосьці згаджаўся на такія ўмовы, а хтосьці і адмаўляўся. Бо трэба ж будзе пасля адпрацаваць 5 гадоў па такой дамове.
У такім важным прыняцці рашэнняў пры падачы заяў удзельнічалі мамы, таты, бабулі, дзядулі, браты, сёстры і проста сваякі. Некалькі блізкіх сёняшніх абітурыентаў самі закончылі наш універсітэт і зараз прывялі вучыцца сваіх дзяцей ці ўнукаў. Пазнаёміўся з выпускнікамі Чырвонабярэжскага, Смілавіцкага, Рэчыцкага, Навагрудскага, Пружанскага каледжаў, а з выпускнікамі Ляхавіцкага, маімі землякамі, сустрэцца не давялося. Але даведаўся, што і адтуль паступаюць на працяг вучобы ў ГДАУ.
Сустрэў хлопца і дзяўчыну, якія паступаюць на факультэт ветэрынарнай медыцыны. Радзі жарту спытаў, ці не баяцца яны жывёлы. Адказалі, што не. І самае цікавае, што гэта аказаліся карэнныя жыхары г. Мінску Юлія Гутар і Іван Валадзько. Яны пасля Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжу, працавалі на практыцы ў СПК і праца спадабалася. Мы з імі паразмаўлялі і пра вучобу і пра першае ўражанне ад Гародні. Абодва яны далучыліся да мяне ў сябры “Ўкантакце”. Гэты сайт неабходны і студэнтам, якія арганізуюць свае групы, дзе вырашаюць розныя пытанні, якія ўзнікаюць падчас вучобы, і для выкладчыкаў. Там можна імгненна адшукаць кожнага студэнта, даць заданне, пытанні да модуляў і г.д.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3534-pradaposhni-dzen-pryjomu-zaya-ad-abituryenta#sigProIddd8062407a
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии