Ішоў праз парк Жылібера, каб пачаць агляд падворкаў з агляду падворка палякаў, які ў гэтым годзе перанеслі з тэрыторыі Новага замка до доміка Элізы Ажэшкі на аднайменнай вуліцы. У гэты час па вуліцы Ажэшкі праходзіла шэсце музыкаў, танцораў, дзяцей з дзіцячых садкоў і гіганцкіх лялек.
На польскім падворку ішла рэпетыцыя пачатку свята. Прысутнічалі некалькі калектываў, якія таксама рыхтаваліся да свайго выступлення. Запытаў у адных жанчын адкуль яны, дык адказалі што з Орлі. Быў я ў той Орлі на тэрыторыі Польшчы яшчэ ў 1988 годзе, калі адразу пасля майго прыезду ў Беласток мяне сустрэлі беларускія польскія студэнты Яўген Вапа і Юрка Ляшчынскі. Да апошняга мы і накіраваліся ў Орлю. Было прыемна пачуць ад жанчын спеўнага калектыву чысцюткую беларускую мову, а тут яшчэ аказалася, што ў нас і шмат агульных знаёмых – Барбара і Міраслаў Пякарскія, Аляксандр і Ян Максімюкі, Міра Лукша, Вера Ваўкавыцкая, Мікола Гайдук, Мікола Ваўранюк, Юрка Каліна, Аляксей Карпюк, Надзея Артымовіч, Ян Мордань і шмат іншых. Жанчыны пахваліліся, што іхняму хору ў гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў і запрашалі прыязджаць на свята.
Далей мы разам з імі накіраваліся на беларускі падворак, што размясціўся на плошчы Леніна. Сапраўды ў гэтым годзе беларусам нарэшце дасталася добрае месца для падворка і яны былі прадстаўлены шматлікімі ўдзельнікамі і артыстамі, якія і танцавалі і спявалі. Вось і харысты з Бельску-Падляскага ўжо выступілі і таксама па беларуску. Не дачакаўся выступу маіх новых знаёмых. Трэба было рухацца далей. Затрымаўся на грэчаскім падворку і быў здзіўлены тым, што Януш Паруліс, які вядзе свой радавод ад грэкаў, на падворку адсутнічаў. Магчыма, ён прымаў гасцей у сваім музеі побыту на вуліцы Лермантава.
Паколькі была магчымасць падняцца на дах універмагу “Нёман”, дзе зрабілі пляцоўку для агляду горада і на час фестывалю зрабілі дасягальнай для наведнікаў, не мог гэтым не скарыстацца. Адначасова там аказаліся мае знаёмыя Ніна Канунікава, Алесь Перагудаў, Павел Дзянісаў з жонкай і сынам. Фатаграфаваліся. Хто мог, рабілі сэлфі на фоне прыгожых, пераважна чырвоных дахаў горада. На працягу вуліцы Савецкай размясціліся прылаўкі народных майстроў з усёй Беларусі. У дворыках падворкі розных народаў. Можна было пачаставацца.
Як заўсёды, найбольш вышываных вырабаў – кашуль, ручнікоў на украінскім падворку. Льюцца прыгожыя песні. Жанчыны наліваюць нейкую наліўку, частуюць гасцей салёнымі агурочкамі ды ўкраінскім салам. Памятаю, як у мінулы раз прыгожа жанчыны танцавалі на яўрэйскім падворку, туды і накіраваўся. Танцавалі якраз адэскі танец. Наведаўся яшчэ на кітайска-карэйскі падворак, дзе сябра Лі апрануў мяне ў карэйскую вопратку для фатаграфавання. На хвілінку затрымаўся на літоўскім падворку.
У парку мяне чакалі былыя выпускнікі аграфаку, сярод якіх быў мой дыпломнік Саша Дубік. Аднакурснікі зрабілі невялікую сустрэчу, напэўна нагодай для яе стаў фестываль нацыянальных культур. Вечарам, хоць і запрашалі студэнты аграфаку пайсці на канцэртную праграму, застаўся ў хаце, куды з гораду праз адчыненае вакно даносіліся музыка і песні. Не прысутнічаў аўтар гэтай інфармацыі і на Аўгустоўскім канале, дзе праводзіліся імпрэзы трэцяга дня фестывалю.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/3517-xii-festyval-natsyyanalnykh-kultur-dzen-drugi#sigProId6e34e22645
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии