Калі ў Віцебску адчыняўся традыцыйны фестываль польскай песні, у галаву прыходзіла думка - а чаму ж не ў нашым горадзе, які бліжэй да мяжы з Польшчай. Пазней той фестываль ператварыўся ў “Славянскі базар”, а ў Гродна сталі праводзіць свой – фестываль нацыянальных культур.
І вось ужо адбыўся дванаццаты фестываль, да якога горад заўсёды рыхтуеццца, падмалёўваюцца вуліцы, квітнеюць расліны, якія затрымліваюцца ў гэтым годзе з-за засушлівага надвор’я. У мінулыя гады я рыхтаваў матэрыялы для сайту ўніверсітэта пра ўдзел у фестывалі студэнтаў і выкладчыкаў ГДАУ ці пра архітэктуру горада, на фоне якой развіваюцца фестывальныя імпрэзы.
Першы дзень фестывалю быў вельмі насычаны рознымі падзеямі, але змог патрапіць толькі на шэсце нацыянальных дэлегацый і папрысутнічаць на афіцыйным адкрыцці і канцэрце, падчас якога заўважыў толькі аднаго студэнта з ветэрынарнага факультэта – Аляксея Алёшына. Астатнія, хто не паехаў дахаты, адпачывалі пасля цяжкага заліковага тыдня ў інтэрнатах. Салют, аб якім можна сказаць, што ў гэтым годзе атрымаўся добра, глядзеў ужо з вакна сваёй кватэры.
Пакуль ішоў на свята сустрэў сям’ю з Мінску. Захапляліся прыгажосцю горада, казалі, што нічога падобнага ў сталіцы Беларусі не адбываецца.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3515-xii-festyval-natsyyanalnykh-kultur-u-garodni-dzen-pershy#sigProId6d47f942c2
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии