Ва ўніверсітэце цёплы прыём Фёдару Пятровічу, яго жонцы Жанне Андрэеўнай і пляменніку Уладзіміру Іллічу Сенько быў аказаны з боку рэктара Вітольда Казіміравіча Песціса, з якім у гасцей адбылася працяглая размова, пасля якой з высокім госцем паразмаўлялі тэлеаператары тэлебачання “Гродна плюс”, а таксама карэспандэнты газеты “Перспектыва”. Вітольд Казіміравіч уручыў Фёдару Пятровічу медаль “За заслугі перад УО ГДАУ”. Фёдар Пятровіч Сенько атрымаў 12-ты па ліку падобны медаль.
У музеі Фёдару Пятровічу і суправаджаючым яго асобам былі прадстаўлены дэканы факультэтаў і прарэктары Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, пасля чаго для гасцей невялікую экскурсію правёў загадчык музея гісторыі ГДАУ Раман Іванавіч Баўфалік, які асабліва адзначыў, што ў музеі прадстаўлены Героі Беларусі і Героі Сацыялістычнай Працы, якія закончылі наш універсітэт, а затым госці азнаёміліся з Алеяй Герояў ГДАУ, якая размяшчаецца ў фае ўніверсітэта.
Фёдар Пятровіч разам з жонкай Жаннай Андрэеўнай, разглядаючы стэнд гісторыі агранамічнага факультэта, прыгадалі сваіх выкладчыкаў і выказалі шмат цёплых слоў у іх адрас. Жанна Андрэеўна закончыла ўніверсітэт, які тады называўся Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытутам, на год пазней – у 1958 годзе. Ужо ідзе 61 год іх сумеснага жыцця. Разам яны выхавалі трох сыноў, якія працуюць у Маскве ў ЗАТ “Агратэхналогія”, прэзідэнтам якога з’яўляецца Фёдар Пятровіч.
Фёдар Пятровіч Сенько стаў старшынёй калгаса “Прагрэс” Гродзенскага раёна ва ўзросце 23 гадоў і працаваў ім з 1959 да 1972 года. За гэты час калгас з адсталых у раёне ператварыўся ў адзін з перадавых у развіцці раслінаводства і жывёлагадоўлі. У 1971 годзе Фёдару Пятровічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем Ордэна Леніна і залатога медалю “Серп і Молат”.
Кар’ерны рост Фёдара Пятровіча працягваўся – з 1976 да 1979 года ён працуе на пасадзе намесніка Міністра, а з 1979 да 1985 года – на пасадзе Міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР. Як ён адзначыў на сустрэчы, самым добрым для сельскай гаспадаркі Беларусі быў 1985 год – ніводнай гаспадаркі рэспубліка не мела з убыткамі. З 1985 да 1990 года Фёдар Пятровіч Сенько працуе на высокіх пасадах у Маскве. У 1990-1991 гадах займае пасаду намесніка Старшыні Савета Міністраў БССР, а ў 1991 годзе ён становіцца намеснікам Прэм’ер-міністра СССР. Гэта была самая высокая пасада, якую калі-небудзь займаў выпускнік нашага ўніверсітэта.
Акрамя вышэй узгаданых узнагарод Фёдар Пятровіч мае тры ордэны “Трудового Красного Знамени”, ордэн “Знак Почета”, медалі. Прыемна, што ён не забывае і сваю Альма Матэр.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3189-30-maya-2017-goda-gdau-naveda-vypusknik-universiteta-1957-goda-senko-fjodar-pyatrovich#sigProIded6e2a20ba
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии
Видеосюжет от телеканала "Гродно Плюс"