Абмеркаванне дысертацыйнага матэрыялу Амара, які сваю навуковую працу выконваў пад кіраўніцтвам прафесара, дэкана факультэта ветэрынарнай медыцыны Віктара Малашкі, адбылося на сумесным пасяджэнні навукоўцаў двух факультэтаў ГДАУ – біятэхналагічнага і ФВМ.
Дысертанта добра ведаю, паколькі мікрабіялагічную частку працы ён выконваў пад маім навуковым кіраўніцтвам. Амар вывучаў дзеянне аднаго з прабіётыкаў, распрацаваных і створаных у Інстытуце мікрабіялогіі НАН Беларусі на куранятах бройлерах. Атрыманыя ім дадзеныя па ўздзеянні прабіётыка на мікрафлору кішэчніка куранят, на марфалагічныя змены ў мышцах, на выхад прадукцыі прадстаўляюць значны навуковы і практычны інтарэс.
Амар, акрамя заняткаў навуковай дзейнасцю, займаўся і дапамогай сваім суайчыннікам у вучобе ў магістратуры ГДАУ. Дыяспара іракцаў у нашым універсітэце дастаткова вялікая. Калі раней я крытыкаваў Амара ў надта мяккім вымаўленні падчас выступу на навуковых канферэнцыях, то зараз гэтага не заўважаецца. За гады вучобы ў ГДАУ ён не толькі дасканала авалодаў рускай мовай, але і можа размаўляць па-беларуску.
На навуковым сходзе да выступоўцы было шмат пытанняў, парад, але агульная думка склалася такая, што праца дастаткова моцная. Хочацца спадзявацца, што ўжо ў гэтым годзе Алі Амар Хусэйн Алі атрымае навуковую ступень, якая на яго радзіме ў Іраку будзе лічыцца, як доктарская, а сам Амар будзе садзейнічаць развіццю рознабаковых сувязяў паміж Іракам і Рэспублікай Беларусь.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение

https://www.ggau.by/nowosti/3174-15-maya-adbylosya-abmerkavanne-dysertatsyi-aspiranta-z-iraku-ali-amara-khusejna-ali#sigProIdd88aaad8c6
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии