Да абеду 7 лютага навучэнцы наведалі СВК “Абухава”. Уражанне аказалася ад наведвання гаспадаркі вельмі добрае, было настолькі цікава, што намесніку старшыні СВК Дзмітрыю Брукішу задавалі вельмі шмат дадатковых пытанняў. Таму і затрымаліся там больш, чым было запланавана.
Заняткі пасля абеду пачаліся крыху са спазненнем. Нягледзячы на гэта, дацэнт кафедры раслінаводства Хведар Седляр прачытаў дзве лекцыі Ён распавёў, як за кошт розных сельскагаспадарчых раслін можна вырашыць праблему забеспячэння жывёлагадоўлі бялком, а таксама расказаў пра інтэнсіўныя тэхналогіі вырошчвання кукурузы і сучасныя патрабаванні да сіласу з яе.
Яшчэ ў СВК “Абухава”, калі даведаліся пра ўтрыманне гумусу ў шэрых глебах Томскай вобласці, адзначылі што там аграномы шыкуюць. Такое ж уражанне паказчыкі гумусу аказалі і на Хведара Хведаравіча Седляра, які пасля лекцый падзяліўся з гасцямі некалькімі сваімі тэхналогіямі вырошчвання сельскагаспадарчых культур.
У гэты дзень пра выкарыстанне рэгулятараў росту ў сучасным інтэнсіўным земляробстве расказала слухачам загадчык кафедры батанікі і фізіялогіі раслін Алена Дарашкевіч.
8 лютага зранку разам з навучэнцамі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Кіслага накіраваліся ў СВК імя В.І.Крэмко. На ўваходзе ў адміністратыўны корпус гасцей сустракалі намеснік старшыні СВК Станіслаў Вінцкевіч і старшыня прафкама Святлана Ваісльеўна.
У канферэнцзале пра гаспадарку расказваў і адказваў на шматлікія пытанні намеснік старшыні гаспадаркі Станіслаў Іосіфавіч Вінцкевіч, які некалькі гадоў раней закочыў агранамічны факультэт нашага ўніверсітэта. Для госцяў быў прадэманстраваны фільм пра славуты СВК, падчас прагляду якога яны змаглі дэгуставаць прадукцыю СВК імя В.І.Крэмко – яблыкавы сок без цукру і кансервантаў.
Далей праехаліся і наяву паглядзелі асобныя аб’екты гаспадаркі. Шмат было пытанняў па тэхніцы, пра тое, як ідзе яе рамонт, як набываюцца запасныя часткі. Па дарозе пабачылі збожжа сушылкі, камбікормавы завод. Яшчэ адзін аб’ект, які цікавіў нашых гасцей з Томска, гэта склад для захоўвання яблык і гародніны. Яны задавалі пытанні пра асаблівасці падтрымання вільготнасці і тэмпературы ў секцыях для захоўвання прадукцыі, на якія з веданнем справы адказваў Андрэй Вітальевіч Крэмко.
Пасля абеду заняткі на ФПК праводзіліся ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
-
Нажмите, чтобы увеличить изображение Нажмите, чтобы увеличить изображение
https://www.ggau.by/nowosti/3039-pratsyag-vuchoby-na-fpk-agraryya-z-tomskaj-voblastsi#sigProId1495d766b3
Таранда Н.И.,
доцент кафедры микробиологии и эпизоотологии