Вясна ў гэтым годзе прыйшла значна пазней, чым звычайна. Яшчэ і дрэвы не распусціліся ў сярэдзіне красавіка, як у Гродна прыехалі супрацоўнікі з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка на экскурсію, якую Дзіна Міхайлаўна Суленка, былая мая калега, замовіла яшчэ недзе за два месяцы да яе пачатку.
На гэты раз гасцей было толькі 5 асоб. Цягнік з Мінска прыбыў надта рана, і мінчане чакалі мяне ў кавярні "Бярозка", якая знаходзіцца на тэрыторыі парку Жылібера. Там жа адпачывалі ад дарогі і іншыя госці горада – моладзь, якая прыехала з Віцебска, Гомеля, Асіповічаў, Мінска для ўдзелу ў нейкім конкурсе малюнкаў.
Разам з гасцямі мы блукалі па горадзе больш як паўдня. Пасля развітання яны наведалі яшчэ музей, а вечарам – пастаноўку ў Гродзенскім абласным драмтэатры.
І вось нядаўна атрымаў ліст, у якім Дзіна Міхайлаўна піша: "Хочу рассказать тебе историю, которая сегодня произошла. Едем с коллегой в электричке из Ратомки, где были на практике. Рассказываю ему, как мы были в Гродно, какой ты интересный человек. Напротив сидит парень и читает толстую книгу. Я случайно глянула на страницу и вижу – написано: «Мiколу Таранду», я обалдела, глянула на обложку – а это книга воспоминаний Зоськи Верас. Вот как бывает!"
І сапраўды, шмат з таго, што я ведаю з гісторыі горада і чым магу падзяліцца, захавалася ў памяці дзякуючы размовам і больш як 30 лістам да мяне ад гэтай жанчыны. Хто ж мог больш, чым яна, бліжэйшая сяброўка паэта, расказаць пра Максіма Багдановіча, пра пахаванне Элізы Ажэшкі ў 1910 годзе, на якім яна прысутнічала са сваёй цёткай і шкадавала, што разам з апошняй ні разу не заходзіла ў госці да славутай пісьменніцы, пра жаночую гімназію Марыі Баркоўскай, у якой яна вучылася з 1909 да 1914 года ды іншыя цікавыя падзеі, звязаныя з Гродна у пачатку ХХ cтагоддзя. Некалькі фотаздымкаў з вандроўкі гасцей па гораду.
https://www.ggau.by/nowosti/1761-ekskursiya-dlya-kaleg-z-minska-pa-garodni#sigProId8ae0c76487